I зачала яна ізноў, і нарадзіла сына, і сказала: «Бо пачуў ГОСПАД, што я зьненавіджана, і даў мне гэтага [сына]». I назвала імя ягонае Сымон.
СУДЗЬДЗЯЎ 1:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Юда Сымону, брату свайму: «Увайдзі са мной у жэрабя маё і будзем разам ваяваць супраць Хананейцаў, а я ўвайду з табой у жэрабя тваё». І пайшоў з ім Сымон. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Юда сказаў Сымону, брату свайму: увайдзі са мною ў надзел мой, і будзем ваяваць з Хананэямі; і я ўвайду з табою ў твой надзел. І пайшоў зь ім Сымон. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кажа Юда Сімяону, брату свайму: «Увайдзі са мной у жэрабя маё і будзем разам ваяваць супраць хананеяў, а я ўвайду з табой у тваё жэрабя». І пайшоў з ім Сімяон. |
I зачала яна ізноў, і нарадзіла сына, і сказала: «Бо пачуў ГОСПАД, што я зьненавіджана, і даў мне гэтага [сына]». I назвала імя ягонае Сымон.
І сказаў [Ёаў]: «Калі Сірыйцы будуць мацнейшыя ад мяне, ты прыйдзеш мне на дапамогу. А калі сыны Амона будуць мацнейшыя ад цябе, я прыйду на дапамогу табе.
Другое жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх. І спадчына іхняя была сярод спадчыны сыноў Юды.
з калена Сымона — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Левія — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Ісахара — дванаццаць тысячаў папячатаных;
І пайшоў Юда з братам сваім Сымонам, і разам напалі яны на Хананейцаў, якія жылі ў Цэфаце, і аблажылі іх закляцьцем, і назвалі горад гэты Харма.
І пайшоў Юда, і аддаў ГОСПАД у рукі іхнія Хананейцаў і Пэрэзэяў, і ў Бэзэку выбілі яны дзесяць тысячаў мужчын.