ПСАЛТЫР 91:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На змяю і яшчарку наступіш, ды растопчаш ільва і дракона. |
Ад улоньня [маці] адступіліся [ад Бога] бязбожнікі, блукаюць ад нараджэньня тыя, якія кажуць хлусьню.
У той дзень ГОСПАД наведае мячом Сваім, цяжкім і моцным левіятана, зьмея спрытнага, левіятана, зьмея выкрутлівага, і заб’е цмока, які ў моры.
Бог мой паслаў анёла Свайго і зачыніў пашчы ільвоў, і яны не пашкодзілі мне, бо нявіннасьць перад Ім была знойдзена ў-ва мне, і табе, валадару, я не зрабіў шкоды».
зьмеяў браць будуць, і калі што сьмяротнае вып’юць, не пашкодзіць ім, на нямоглых рукі ўскладуць, і яны будуць здаровыя».
Вось, Я даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў, і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам.
А Бог супакою неўзабаве скрышыць шатана пад нагамі вашымі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амэн.
Горла іхняе — магіла адчыненая; языкамі сваімі ашукваюць, атрута зьмяіная на губах іхніх.
Госпад жа стаў перада мною і ўмацаваў мяне, каб пропаведзь праз мяне была выкананая і каб пачулі [яе] ўсе пагане; і я быў выбаўлены з ільвінае пашчы.
І быў скінуты цмок вялікі, зьмей старадаўны, называны д’яблам і шатанам, які падманвае ўвесь сусьвет, скінуты на зямлю, і анёлы ягоныя былі скінутыя з ім разам.
І сказаў Давід: «ГОСПАД, Які выратаваў мяне з кіпцюроў льва і мядзьведзя, выратуе мяне і ад рукі Філістынца гэтага». І сказаў Саўл Давіду: «Ідзі, і няхай ГОСПАД будзе з табою».