Бо не мячом сваім яны ўзялі на ўласнасьць зямлю, не рамяно іхняе збавіла іх, але правіца Твая і рамяно Тваё, і сьвятло аблічча Твайго, бо Ты меў ласку да іх.
ПСАЛТЫР 74:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бог ёсьць Валадар мой заўсёды, Які збаўленьне дае на зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але ж Бог — наш цар спрадвеку, учыніў Ён збаўленні пасярод зямлі. |
Бо не мячом сваім яны ўзялі на ўласнасьць зямлю, не рамяно іхняе збавіла іх, але правіца Твая і рамяно Тваё, і сьвятло аблічча Твайго, бо Ты меў ласку да іх.
Бо ГОСПАД — Судзьдзя наш, ГОСПАД — Заканадаўца наш, ГОСПАД — Валадар наш; Ён збавіць нас.
І Ён сказаў: «Яны, сапраўды, — народ Мой, сыны, якія не падманваюць!» І Ён стаў для іх Збаўцам.
А ГОСПАД — Бог праўдзівы. Ён — Бог жывы і Валадар вечны. Ад гневу Ягонага дрыжыць зямля, і народы ня могуць устаяць перад гневам Ягоным.
Ці ня Ты спрадвеку, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Сьвяты мой? Мы не памром. ГОСПАДЗЕ, Ты паставіў яго на суд. Скала [мая], Ты прызначыў яго дзеля пакараньня.
“І народ, які зняволіць іх, Я буду судзіць, — сказаў Бог, — і пасьля гэтага яны выйдуць і будуць служыць Мне ў гэтым месцы”.
Ён палажыў на далоні свае душу сваю, і забіў Філістынца, і [праз яго] ГОСПАД даў вялікую перамогу Ізраілю. Ты бачыў [гэта] і радаваўся. Дык чаму ты грашыш супраць крыві нявіннай, хочучы забіць Давіда без прычыны?»