Стрэлы Твае вострыя, народы ўпадуць пад [ногі] Твае, яны [скіраваныя] ў сэрцы ворагаў Валадара.
ПСАЛТЫР 2:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) «Я памазаў Цара Майго над Сіёнам, сьвятою гарою Маёю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Гэта Я паставіў Валадара Свайго на Сіёне, на святой гары Маёй! |
Стрэлы Твае вострыя, народы ўпадуць пад [ногі] Твае, яны [скіраваныя] ў сэрцы ворагаў Валадара.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я вазьму вершаліну кедра вялікага і пасаджу, з найвышэйшых парасткаў яго выламлю галінку і пасаджу яе на высокай і стромай гары.
А ў дні валадароў тых Бог Нябесны паставіць валадарства, якое вечна ня будзе зьнішчана, і гэтае валадарства ня будзе пераходзіць да іншага народу; яно скрышыць і зруйнуе ўсе валадарствы, а само будзе стаяць на вякі,
Гэта кажа ГОСПАД. Я вярнуся на Сыён і буду жыць у Ерусаліме, і будзе называцца Ерусалім горадам праўды, а гара ГОСПАДА Магуцьцяў — гарою сьвятой.
Але вы падыйшлі да гары Сыён і да гораду Бога Жывога, да нябеснага Ерусаліму і да дзясяткаў тысячаў анёлаў,
І ўбачыў я, і вось, Ягня, Які стаіць на гары Сыён, і з Ім сто сорак чатыры тысячы тых, якія маюць імя Айца Ягонага, напісанае на ілбах іхніх.