І калі Валадар прыгажосьці тваёй зажадае, ты схіліся перад Ім, бо Ён — Госпад твой».
ПСАЛТЫР 2:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось - урымсьціцеся, цары; навучэцеся, судзьдзі зямныя, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цяпер, цары, зразумейце, уцяміце [тыя], што выносіце прысуд на зямлі: |
І калі Валадар прыгажосьці тваёй зажадае, ты схіліся перад Ім, бо Ён — Госпад твой».
І будуць валадары выхавацелямі тваімі, а валадаркі іхнія — карміцелькамі тваімі. Абліччам да зямлі будуць пакланяцца табе і будуць лізаць пыл ног тваіх, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, і ня будуць асаромлены тыя, якія спадзяюцца на Мяне».
Так шматлікія народы зьдзівяцца, і валадары закрыюць вусны свае перад Ім, бо ўбачаць тое, пра што ім ніколі не расказвалі, і зразумеюць тое, пра што ня чулі.
Будзь навучаны, Ерусаліме, каб не адвярнулася душа Мая ад цябе, каб Я не замяніў цябе ў пустэчу, зямлю бязьлюдную”.
Эфраім скажа: «Што мне ўжо да ідалаў?» Я адкажу табе і буду глядзець на цябе. Я — як кіпарыс зялёны, дзякуючы Мне ты знаходзіш плод твой.
І станецца, калі хто ня ўзыйдзе разам з сем’ямі зямлі ў Ерусалім, каб пакланіцца Валадару, ГОСПАДУ Магуцьцяў, на таго ня будзе ісьці дождж.