Калі вы выцягваеце рукі, Я адварочваю вочы Мае ад вас, і нават калі павялічыце малітвы вашыя, ня выслухаю, бо рукі вашыя ў крыві.
ПЛАЧ 4:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны бадзяліся па вуліцах як сьляпыя, яны заплямленыя крывёю; ніхто ня мог дакранацца да адзеньня іхняга. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бадзяліся, як сьляпыя па вуліцах, крывёй апаганьваліся, аж немагчыма было дакрануцца да вопраткі іхняй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цягаліся на плошчах, як сляпыя, крывёй спаганеныя так, што не мог ніхто дакрануцца да шатаў іх. |
Калі вы выцягваеце рукі, Я адварочваю вочы Мае ад вас, і нават калі павялічыце малітвы вашыя, ня выслухаю, бо рукі вашыя ў крыві.
Вартаўнікі іхнія ўсе сьляпыя, нічога ня ведаюць. Усе яны — сабакі нямыя, якія ня могуць брахаць, дрэмлюць, вылежваюцца, любяць спаць.
На краях шатаў тваіх — кроў душаў нявінных і ўбогіх, якіх ты не злавіла на зладзействе. Але ты не глядзіш на гэта.
І сталася, калі Ярэмія скончыў прамаўляць усё, што загадаў яму ГОСПАД прамовіць да ўсяго народу, схапілі яго сьвятары, і прарокі, і ўвесь народ, кажучы: «Ты сьмерцю памрэш!
І мужы праведныя будуць судзіць іх судом чужаложніцаў і судом тых, якія разьліваюць кроў, бо яны чужаложылі і кроў на руках іхніх.
Праклён і хлусьня, і забойства, і крадзеж, і чужалоства памнажаюцца, і кроў даганяе кроў.
І будуць уціскаць чалавека, і яны будуць хадзіць, як сьляпыя, бо яны зграшылі супраць ГОСПАДА; і кроў іхняя будзе вылітая ў пыл, а ўнутранасьці іхнія — у гной.
І кожны, хто на абліччы поля дакранецца або забітага мячом, або памёршага, або костак людзкіх, або магілы, будзе нячысты сем дзён.
Не паганьце зямлі пражываньня вашага, бо кроў паганіць зямлю, і ніяк ня можа быць перапрошана за кроў, пралітую на зямлю, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе.
Пакіньце іх; яны — сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы вядзе сьляпога, абодва ўваляцца ў яму».
з зацемненым разуменьнем, адлучаныя ад жыцьця Божага праз няведаньне, якое ў іх праз скамяненьне сэрца іхняга.