ПЛАЧ 3:53 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Кінулі ў яму жыцьцё маё і кідалі ў мяне камяні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) укінулі жыцьцё маё ў яму і закідалі мяне камянямі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Губілі ў балоце жыццё маё ды кідалі ў мяне камяні. |
І цяпер паслухай, прашу, гаспадару мой, валадар! Няхай маленьне маё прыйдзе, прашу, перад аблічча тваё! Не вяртай мяне ў дом Ёнатана пісара, і я не памру там».
І яны ўзялі Ярэмію, і ўкінулі яго ў яму Малькіі, сына валадара, якая [была] на панадворку вартоўні, і спусьцілі [туды] Ярэмію на вяроўках. А ў яме не [было] вады, але толькі балота; і загруз Ярэмія ў балоце.
«Пане мой, валадару! Людзі гэтыя ўчынілі зло ў-ва ўсім, што зрабілі Ярэміі прароку, якога ўкінулі ў яму. І ён памрэ з голаду ў месцы гэтым, бо няма ўжо хлеба ў горадзе!»
І быў прынесены адзін камень, і быў паложаны на адтуліну рову, і валадар запячатаў яе сыгнэтам сваім і сыгнэтам магнатаў сваіх, каб нічога не магло быць зьменена адносна Данііла.
Пасьля пайшоў валадар у палац свой і правёў ноч у посьце, і музычных інструмэнтаў не прыносілі да яго, і сон ягоны адыйшоў ад яго.
І вызначыў ГОСПАД вялікую рыбу, каб праглынула Ёну, і быў Ёна ў нутры рыбы тры дні і тры ночы.
і палажыў Яго ў сваёй новай магіле, якую ён высек у скале; і, прываліўшы вялікі камень да ўваходу ў магілу, адыйшоў.