ПЕСЬНЯ 5:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вочы ягоныя — як галубы над водамі бруістымі, купаюцца ў малацэ, сядзяць над струмянём паўнаводным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вочы ў яго - галубкі пры патоках вады, купаюцца ў малацэ, сядзяць у дагодзе, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вочы яго — як галубы над струменем водаў, што, памытыя ў малацэ, над струменем паўнаводным сядаюць. |
«Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая ты прыгожая! Вочы твае — як галубкі пад кудзеркамі тваімі. Валасы твае — як чарада козаў, якія зыходзяць з гары Гілеад.
І няма стварэньня, схаванага перад Ім, але ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Таго, пра Якога нашае слова.