Але яны ня слухалі і цьвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іхніх, якія не хацелі верыць ГОСПАДУ, Богу свайму.
НЭЭМІІ 9:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але яны і бацькі нашыя дзейнічалі падступна, і зрабілі цьвёрдымі каркі свае, і ня слухалі прыказаньняў Тваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але яны і бацькі нашыя ўпарціліся, і шыю сваю трымалі пругка, і ня слухаліся наказаў Тваіх; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але яны, бацькі нашыя, трымалі сябе пагардліва, і зацвярдзелі каркі іх, і не слухалі прыказанняў Тваіх. |
Але яны ня слухалі і цьвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іхніх, якія не хацелі верыць ГОСПАДУ, Богу свайму.
Бо бацькі нашыя былі няверныя, і рабілі ліха ў вачах ГОСПАДА, Бога нашага, і пакінулі Яго, і адвярнулі абліччы свае ад Сялібы ГОСПАДА, і павярнуліся каркам;
Цяпер не рабіце цьвёрдымі каркі вашыя, як бацькі вашыя, дайце руку ГОСПАДУ, і прыходзьце ў сьвятыню Ягоную, якую Ён асьвяціў на вякі; і служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і Ён адверне ад вас полымя гневу Свайго.
І таксама ён збунтаваўся супраць валадара Навухаданосар, які ўзяў з яго прысягу перад Богам, і зрабіў цьвёрдым карак свой, і закамяніў сэрца сваё, каб не навярнуцца да ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
І Ты зьявіў знакі і цуды на фараоне, і на ўсіх слугах ягоных, і на ўсім народзе зямлі ягонай, бо Ты даведаўся, што яны дзейнічалі падступна супраць іх, і зрабіў Ты Сабе імя аж да дня сёньняшняга.
І Ты папярэджваў іх, каб вярнуць іх да Закону Твайго, але яны дзейнічалі падступна і ня слухалі прыказаньняў Тваіх, і грашылі супраць судоў Тваіх, праз якія жыць будзе чалавек, калі будзе выконваць іх, і адвярнулі плечы свае, і зрабілі цьвёрдым карак свой, і ня слухалі [Цябе].
У бядзе ты паклікаў Мяне, і Я выратаваў цябе; адказаў табе з-за заслоны грымотаў, выспрабаваў цябе пры водах Мэрывы. (Сэлях)
і сказаў: «Калі ты будзеш, слухаючы, слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і робячы, будзеш рабіць тое, што правільнае ў вачах Ягоных, і прыхіліш вуха да прыказаньняў Ягоных, і будзеш захоўваць усе пастановы Ягоныя, ніводнае з немачаў, якія Я навёў на Эгіпет, не навяду на цябе, бо Я — ГОСПАД, Лекар твой».
Чалавек, які на дакараньне робіць цьвёрдым карак свой, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе аздараўленьня.
Калі б ты зважаў на прыказаньні Мае, стаўся б супакой твой, як рака, і праведнасьць твая — як хвалі марскія.
Але яны сталіся непаслухмянымі і засмуцілі Духа Сьвятога Ягонага, і стаўся Ён для іх ворагам, і пачаў ваяваць з імі.
«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я навяду на горад гэты і на ўсе паселішчы ўсялякія беды, якія прамаўляў супраць іх, бо яны зрабілі цьвёрдым карак свой, каб ня слухаць словаў Маіх».
Што вы за пакаленьне? Даведайцеся слова ГОСПАДА. Ці ж Я быў пустыняй для Ізраіля або зямлёй цемры? Дзеля чаго кажа народ Мой: “Мы вызваліліся! Ня прыйдзем больш да Цябе!”
але вы ня слухалі Мяне, і не прыхілілі вуха сваё, і зрабілі цьвёрдым карак свой, і сталіся горшымі, чым бацькі вашыя”.
Але ён пагардзіў судом Маім, і бязбожнасьць [ягоная] большая, чым у народаў, і ён [паўстаў] супраць пастановаў Маіх больш, чым землі, якія вакол яго, бо яны адкінулі прысуды Мае і не хадзілі паводле пастановаў Маіх.
[Людзі] з цьвёрдым каркам і з неабрэзаным сэрцам і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы.
Але праз упартасьць тваю і ненавернутае сэрца ты зьбіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцьця праведнага суду Божага,
Бо я ведаю непаслухмянасьць тваю і цьвёрды карак твой. Вось, сёньня, калі я жыву з вамі, вы былі непаслухмяныя ГОСПАДУ. А што будзе пасьля сьмерці маёй?
Насыціўся Ешурун і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і гладкі, і пакінуў Бога, Які ўчыніў яго, і зьняважыў Скалу збаўленьня свайго.
Хто дасьць ім, каб засталося ў сэрцы іхнім, каб яны баяліся Мяне і захоўвалі ўсе прыказаньні Мае ўсе дні, каб добра ім было і сынам іхнім на вякі?
І сказаў ГОСПАД мне, кажучы: “Бачу гэты народ, і вось, гэта народ з цьвёрдым каркам.
Памятай слугаў Тваіх, Абрагама, Ісаака і Якуба; і не глядзі на закамянеласьць народу гэтага і на бязбожнасьць ягоную, і на грахі ягоныя,
Дык ведай, што не дзеля праведнасьці тваёй ГОСПАД, Бог твой, даў табе гэтую добрую зямлю на ўласнасьць, бо ты — народ з цьвёрдым каркам.
але прасіце адзін аднаго штодня, пакуль называецца “сёньня”, каб хто з вас не закамянеў праз падман грэху.
пакуль гаворыцца: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні».