і казаны, шуфлікі і крапільніцы. І ўсе прылады, якія Хірам зрабіў валадару Салямону ў Дом ГОСПАДА, былі з палераванай медзі.
НЭЭМІІ 7:70 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І некаторыя з галоваў [дамоў] бацькоў далі [сродкі] на працы. Тыршата даў у скарбніцу тысячу драхмаў золата, пяцьдзясят келіхаў, пяцьсот трыццаць шатаў сьвятарскіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Некаторыя ўзначальцы пакаленьняў далі ўклады на вядзеньне працы. Тыршата даў у скарбніцу золатам тысячу драхмаў, пяцьдзясят чараў, пяцьсот трыццаць сьвятарскіх убраньняў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Некаторыя ж кіраўнікі родаў далі на правядзенне работы: намеснік даў у скарбоўню тысячу драхмаў золата, пяцьдзесят чараў, пяцьсот трыццаць святарскіх шатаў. |
і казаны, шуфлікі і крапільніцы. І ўсе прылады, якія Хірам зрабіў валадару Салямону ў Дом ГОСПАДА, былі з палераванай медзі.
і на відэльцы, і на крапільніцы, і на місы з золата шчырага, і на келіхі залатыя вагою на кожны келіх, і на келіхі срэбныя вагою на кожны келіх,
І зрабіў Хурам гаршчкі, лапаткі і місы. І скончыў Хурам рабіць працу, якую ён рабіў для валадара Салямона ў Доме Божым:
І зрабіў дзесяць сталоў, і паставіў у сьвятыні, пяць — з правага боку і пяць — з левага, і зрабіў сто місаў залатых.
І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі са сьвятога сьвятых, пакуль не паўстане сьвятара з урымам і тумімам.
І галовы [дамоў] бацькоў далі ў скарбніцу на працы дваццаць тысячаў драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.
І Нээмія, ён жа Тыршата, і Эзра, сьвятар і кніжнік, і лявіты, якія навучалі народ, сказалі ўсяму народу: «Дзень гэты пасьвячоны ГОСПАДУ, Богу вашаму, ня будзьце ў жалобе і ня плачце», бо ўвесь народ плакаў, слухаючы словы Закону.
I вазьміце вязку ізопу, і занурыце ў кроў, якая ў мядніцы, і памажаце вершнік і абодва вушакі крывёю, якая ў мядніцы, і вы самі не выходзьце ніхто за дзьверы дому свайго аж да раніцы.
І місы, папяльніцы, крапільніцы, збаны, сьвечнікі, келіхі і лыжкі, і што было з золата, [усё] золата, і што было са срэбра, [усё] срэбра забраў начальнік целаахоўнікаў.