Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




НЭЭМІІ 2:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

і сказаў валадару: «Калі [падаецца] добрым валадару, і слуга твой знайшоў ласку перад абліччам тваім, пашлі мяне ў Юдэю, у горад магілаў бацькоў маіх, і я адбудую яго».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і сказаў цару: калі цару заўгодна, і калі ва ўпадабаньні раб твой перад абліччам тваім, дык пашлі мяне ў Юдэю, у горад магіл бацькоў маіх, каб я адбудаваў яго.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і сказаў цару: «Калі гэта падабаецца цару і калі паслугач твой мае ласку ў цябе, дык пашлі мяне ў Юдэю, у горад магіл бацькоў маіх, і я адбудую яго».

Глядзіце раздзел



НЭЭМІІ 2:5
12 Крыжаваныя спасылкі  

І Ёаў упаў на аблічча сваё на зямлю, і пакланіўся, і дабраславіў валадара, і сказаў Ёаў: «Сёньня даведаўся слуга твой, што я знайшоў ласку ў вачах тваіх, гаспадару мой, валадар, бо выканаў ты слова слугі твайго».


І цяпер, калі валадару гэта [падаецца] добрым, няхай пашукаюць у доме скарбаў валадара, там, у Бабілоне, ці сапраўды валадар Кір даў загад будаваць гэты Дом Божы ў Ерусаліме; і волю валадара пра гэта няхай прышлюць нам».


І сказаў мне валадар: «Пра што просіш?» Я памаліўся Богу нябеснаму,


І сказаў мне валадар, а валадарка сядзела каля яго: «Як доўга ты будзеш у дарозе? І калі вернешся?» І гэта было добрым перад абліччам валадара, і ён паслаў мяне, і я вызначыў яму час.


Калі валадар [палічыць] добрым, няхай выйдзе слова валадара ад яго, і няхай будзе ўпісана ў законы Пэрсаў і Мі­дзянаў і ня будзе адменена, што Вашці ня прыйдзе [больш] перад аблічча валадара Ахашвэроша, і годнасьць валадарскую ейную няхай дасьць валадар іншай, лепшай за яе.


Калі я знайшла ласку ў вачах валадара, і калі добра для валадара паслухаць жаданьне маё і зрабіць паводле просьбы маёй, няхай прыйдзе валадар і Аман на гасьціну, якую я зраблю ім, і заўтра я зраблю паводле слова валадара».


І адказала валадарка Эстэр, і сказала: «Калі я знайшла ласку ў вачах тваіх, валадару, і калі валадару гэта [падаецца] добрым, няхай будзе падаравана мне жыцьцё маё паводле жаданьня майго і народ мой на просьбу маю!


і сказала: «Калі добрым [падаецца] валадару, і калі я знайшла ласку перада абліччам ягоным, і адпаведная справа гэтая перад абліччам валадара, і калі я добрая ў вачах ягоных, няхай будзе напісана, каб былі вернуты лісты, прыдумка Амана, сына Гамэдата, Агагяніна, якія ён напісаў, каб выгубіць Юдэяў у-ва ўсіх акругах валадарскіх.


і знойдзеш ты ласку і спагаднасьць у вачах Бога і людзей.


Дык ведай і разумей: ад выхаду слова пра вяртаньне і адбудову Ерусаліму да Памазанца Правадыра — сем тыдняў і шэсцьдзясят два тыдні, і вернецца [народ], і будзе адбудаваная плошча і мур, але ў цяжкія часы.


Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што падобныя да магілаў павапленых, якія звонку выглядаюць прыгожымі, а ўнутры напоўненыя косткамі мёртвых і ўсялякай нячыстасьцю.


А яна сказала: «Я знайшла ласку ў вачах тваіх, гаспадару мой, бо ты пацешыў мяне і гаварыў да сэрца служкі тваёй, хоць я ня роўная ніводнай са служак тваіх».