МАЦЬВЕЯ 9:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё». Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык прасеце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво Сваё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў працаўнікоў на жніво Сваё». |
Калясьніцаў Божых дзясяткі тысячаў, тысячы тысячаў; Госпад сярод іх, [як] на Сынаі, у сьвятасьці.
І дам вам пастыраў паводле сэрца Майго і яны будуць пасьвіць вас разумна і разважна.
І будзе рэшта Якуба сярод мноства народаў, як раса ад ГОСПАДА, як дождж на траву, якога не спадзяешся ад чалавека і не чакаеш ад сыноў чалавечых.
Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і прыйдзе жніво? Вось, Я кажу вам: Падыміце вочы вашыя і паглядзіце на нівы, як яны пабялелі да жніва.
А калі яны спраўлялі служэньне Госпаду і посьцілі, сказаў Дух Сьвяты: «Аддзяліце Мне Барнабу і Саўла на справу, на якую Я паклікаў іх».
І адных Бог паставіў у царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; пасьля — [тых, хто мае] сілы, пасьля — дары аздараўленьня, дапамаганьня, гаспадараваньня, разнастайныя мовы.
І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі
Нарэшце, маліцеся за нас, браты, каб слова Госпада пашыралася і выслаўлялася, як і ў вас,