І тыя насілы былі доўгія, і канцы насілаў Каўчэгу былі відаць перад Давірам, але не было іх відаць звонку; і яны там да сёньняшняга дня.
МАЦЬВЕЯ 27:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага завецца поле тое “полем крыві” аж да сёньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) таму і называецца поле тое «полем крыві» па сёньняшні дзень; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З-за гэтага тое поле аж да сённяшняга дня завецца «поле крыві». |
І тыя насілы былі доўгія, і канцы насілаў Каўчэгу былі відаць перад Давірам, але не было іх відаць звонку; і яны там да сёньняшняга дня.
Яны ж, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. І пашырылася слова гэтае між Юдэямі аж да сёньня.
і сталася гэта вядома ўсім, хто жыве ў Ерусаліме, так што поле тое названае на іхняй мове Акельдама, гэта ёсьць Поле крыві.
І пахавалі яго ў даліне ў зямлі Мааў насупраць Бэт-Пэору. І ніхто ня ведае магілы ягонай па сёньняшні дзень.
Таксама іншых дванаццаць камянёў палажыў Егошуа на сярэдзіне Ярдану, дзе стаялі сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету. Яны там знаходзяцца да сёньняшняга дня.
І чалавек той пайшоў у зямлю Хетаў, і заснаваў там горад, і назваў яго Люз, які гэтак называецца па сёньняшні дзень.