Шэсьць дзён будзеш рабіць справы твае, а ў дзень сёмы супачынеш, каб спыніўся вол твой і асёл твой, і адпачыў сын служкі тваёй і прыхадзень.
МАЦЬВЕЯ 12:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А фарысэі, убачыўшы гэтае, сказалі Яму: «Вось, вучні Твае робяць, што ня сьлед рабіць у суботу». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Фарысэі, убачыўшы гэта, сказалі Яму: вось, вучні Твае робяць, чаго нельга рабіць у суботу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Убачыўшы гэта, фарысеі сказалі Яму: «Вось жа, вучні Твае робяць, чаго не належыць рабіць у дні суботнія». |
Шэсьць дзён будзеш рабіць справы твае, а ў дзень сёмы супачынеш, каб спыніўся вол твой і асёл твой, і адпачыў сын служкі тваёй і прыхадзень.
Шэсьць дзён будзеш рабіць работу, а ў сёмы дзень будзе ў вас сьвята, супачынак супачынку для ГОСПАДА; кожны, хто будзе рабіць у ім работу, памрэ.
Калі ты дзеля суботы стрымаеш нагу тваю, каб не рабіць справаў тваіх у дзень Мой сьвяты, і назавеш суботу [днём] прыемным, сьвятым для ГОСПАДА і слаўным, і калі ўшануеш яе, каб не ісьці шляхамі сваімі, і ня будзеш шукаць, каб [рабіць] справу тваю і прамаўляць словы [пустыя],
І вось, быў чалавек, які меў сухую руку. І спыталіся ў Яго, каб абвінаваціць Яго, кажучы: «Ці належыцца аздараўляць у суботу?»
Ён жа сказаў ім: «Ці ж вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў галодны сам і тыя, што з ім?
І, адказваючы, сказаў Ісус законьнікам і фарысэям, кажучы: «Ці належыцца аздараўляць у суботу?»
А вярнуўшыся, падрыхтавалі духмянасьці і міра. І ў суботу супачывалі паводле прыказаньня.
А некаторыя з фарысэяў сказалі ім: «Навошта вы робіце тое, чаго ня сьлед рабіць у суботу?»