МАРКА 15:47 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Марыя Магдалена і Марыя Ёсіева глядзелі, дзе палажылі Яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Марыя Магдаліна і Марыя Ясіева глядзелі, дзе Яго клалі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Марыя ж Магдалена і Марыя, маці Язэпа, глядзелі, дзе пахавалі Яго. |
Пасьля суботы, пры надыходзе першага дня пасьля суботы, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.
Былі таксама жанчыны, што глядзелі здалёк, між імі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба меншага і Ёсіі, і Салямэя,
І той, купіўшы палатніну і зьняўшы Яго [з крыжа], ахінуў палатнінаю і палажыў Яго ў магілу, якая была высечаная ў скале, і прываліў камень да ўваходу ў магілу.
І калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя Якубава, і Салямэя купілі духмянасьцяў, каб пайсьці памазаць Яго.
І жанчыны, што былі прыйшоўшы з Ім з Галілеі, пайшлі глядзець магілу і як было пакладзена цела Ягонае.