Ты глядзеў, аж вось камень быў адарваны, але не рукамі, і ўдарыў [камень] у балвана, у стопы ягоныя з жалеза і гліны, і разьбіў іх.
МАРКА 14:58 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Мы чулі, як Ён казаў: “Я зруйную бажніцу гэтую, зробленую рукамі, і праз тры дні збудую іншую, якая не рукамі зробленая”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) мы чулі, як Ён казаў: «Я разбуру храм гэты рукатворны і праз тры дні ўзьвяду другі, нерукатворны». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Мы чулі, як Ён казаў: “Я развалю гэтую святыню, пабудаваную рукамі, а праз тры дні збудую іншую, якая будзе нерукатворнай”». |
Ты глядзеў, аж вось камень быў адарваны, але не рукамі, і ўдарыў [камень] у балвана, у стопы ягоныя з жалеза і гліны, і разьбіў іх.
бо ты бачыў, што ад гары быў адарваны камень, але не рукамі, і ён разьбіў жалеза, медзь, гліну, срэбра і золата. Бог вялікі паказаў валадару тое, што станецца пасьля. І сон гэты праўдзівы, і значэньне яго дакладнае».
І тыя, што праходзілі міма, блюзьнілі на Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: «Гэй, Ты, Які руйнуеш бажніцу і ў тры дні адбудоўваеш,
Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, хаціна, зруйнуецца, мы маем пабудову ад Бога, дом, які не рукамі зроблены, вечны ў небе.
А Хрыстос, Першасьвятар будучага дабра, прыйшоўшы праз вялікшы і дасканалейшы намёт, не рукамі зроблены, гэта значыць, не такога стварэньня,
Бо Хрыстос увайшоў не ў сьвятыню, рукамі зробленую, на ўзор праўдзівае, але ў самае неба, каб цяпер зьявіцца перад абліччам Божым за нас;