МАРКА 10:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ісус, паглядзеўшы на іх, гаворыць: «У людзей гэта немагчыма, але ня ў Бога, бо ў Бога ўсё магчыма». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус, зірнуўшы на іх, кажа: людзям гэта немагчыма, але ня Богу; бо ўсё магчымае Богу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ісус, паглядзеўшы на іх, гаворыць: «У людзей гэта немагчыма, але не ў Бога: у Бога ўсё магчыма». |
І адказаў збраяносец, на руку якога абапіраўся валадар, і сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы [нават] ГОСПАД зрабіў вокны ў небе, ня можа стацца слова гэтае». І [Элісэй] сказаў: «Вось, ты ўбачыш вачыма сваімі, але есьці гэтага ня будзеш!»
“О, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, Ты ўчыніў неба і зямлю вялікай сілаю Тваёю і рамяном Тваім узьнятым. Не складаная для Цябе ніякая рэч.
«Вось, Я — ГОСПАД, Бог кожнага цела. Ці можа быць для Мяне нечаканай нейкая справа?
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Калі гэта [выглядае] цудам у вачах рэшты народу гэтага ў дні гэтыя, няўжо таксама гэта будзе цудам у вачах Маіх? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Які зьменіць выгляд цела паніжэньня нашага, каб яно сталася падобным да цела славы Яго, дзеяньнем, якім Ён дзейнічае і падпарадкоўвае Сабе ўсё.
бо ён лічыў, што Бог мае моц і з мёртвых уваскрасіць, дзеля чаго і атрымаў яго як прыклад.
таму Ён і можа цалкам збаўляць тых, якія прыходзяць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб заступацца за іх.