І [Элісэй] пакінуў валоў, і пабег за Ільлёю, і сказаў: «Дазволь мне пацалаваць бацьку майго і маці маю, і я пайду за табой». І ён сказаў яму: «Ідзі і вяртайся, бо што я зрабіў табе?»
МАРКА 1:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І адразу паклікаў іх. І яны, пакінуўшы бацьку свайго Заўдыя ў чаўне з работнікамі, пайшлі за Ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і адразу заклікаў іх. І яны, пакінуўшы бацьку свайго Зевядзея ў лодцы з работнікамі, пайшлі за Ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зараз паклікаў іх. І яны, пакінуўшы ў лодцы бацьку свайго Зебядзея з нанятымі работнікамі, пайшлі за Ім. |
І [Элісэй] пакінуў валоў, і пабег за Ільлёю, і сказаў: «Дазволь мне пацалаваць бацьку майго і маці маю, і я пайду за табой». І ён сказаў яму: «Ідзі і вяртайся, бо што я зрабіў табе?»
Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, ня варты Мяне; і хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, ня варты Мяне.
І, адыйшоўшыся адтуль недалёка, убачыў Ён Якуба Заўдыявага і Яна, брата ягонага, як яны ў чаўне напраўлялі сеткі.
Адказваючы, Ісус сказаў: «Сапраўды кажу вам: Няма нікога, хто б пакінуў дом, або братоў, або сёстраў, або бацьку, або маці, або жонку, або дзяцей, або палі дзеля Мяне і дзеля Эвангельля,
«Калі хто прыходзіць да Мяне і не зьненавідзіць бацьку свайго і маці, і жонку, і дзяцей, і братоў, і сёстраў, а пры тым і саму душу сваю, той ня можа быць вучнем Маім.
Так што мы адгэтуль нікога ня ведаем паводле цела; а калі і ведалі Хрыста паводле цела, дык цяпер ужо ня ведаем.
Ён пра бацьку свайго і маці сваю сказаў: "Ня ведаю вас". І не пазнаў братоў сваіх, і сыноў сваіх ня ведае, бо яны захоўваюць загады Твае і запавет Твой пільнуюць.