а Дом гэты будзе купай друзу. Кожны, хто пройдзе каля яе, зьдзівіцца, і засьвішча, і скажа: “Чаму ГОСПАД зрабіў гэта зямлі гэтай і Дому гэтаму?”
ЛЯВІТ 26:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я спустошу зямлю гэтую, аж будуць дзівіцца ворагі вашыя, якія заселяць яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і спустошу зямлю вашу, так што зьдзівяцца зь яе ворагі вашы, што пасяліліся на ёй; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я спустошу зямлю вашу, аж будуць дзівіцца ворагі вашы, якія яе заселяць. |
а Дом гэты будзе купай друзу. Кожны, хто пройдзе каля яе, зьдзівіцца, і засьвішча, і скажа: “Чаму ГОСПАД зрабіў гэта зямлі гэтай і Дому гэтаму?”
Вось, ГОСПАД пустошыць зямлю і нішчыць яе, і руйнуе аблічча ейнае, і жыхароў ейных расьцярушвае.
і аддам яго на спусташэньне; ня будзе ён абцінаны і абкопваны, і зарасьце цернем і асотам, і хмарам Я забараню даваць дождж яму.
У вушы мае [сказаў] ГОСПАД Магуцьцяў: «Сапраўды, шмат дамоў будзе зруйнавана, вялікіх і прыгожых, і будуць яны без жыхароў.
І я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» І Ён сказаў: «Пакуль ня будуць спустошаны гарады без жыхароў і дамы без людзей, і зямля будзе спустошана як пустка».
Гарады сьвятыя Твае сталіся пустыняй, Сыён стаўся пустыняй, і Ерусалім стаўся пусткаю.
Ператварылі яе ў пустку, галосіць да Мяне пустэча; спустошана ўся зямля, бо няма нікога, хто б узяў [гэта] да сэрца.
І пераменіцца зямля іхняя ў пустэчу, [будзе] пасьмешышчам на вякі. Кожны, хто будзе праходзіць, аслупянее і будзе ківаць галавою сваёй.
і зраблю народ гэты пустэчаю і насьмешкаю. Кожны, хто будзе паўз яго праходзіць, аслупянее і засьвішча дзеля ўсіх ранаў ягоных.
І станецца ўся зямля гэтая руінаю і пусткаю, і будзе пакінутая, і будуць служыць народы гэтыя валадару Бабілонскаму семдзясят гадоў.
Ерусалім і гарады Юды, валадароў іхніх і князёў іхніх, каб зрабіць іх руінамі, на аслупяненьне, на пасьмешышча і на праклён, як гэта ёсьць сёньня;
Ён пакінуў як леў сховішча сваё, бо зямля Ягоная сталася пусткаю з прычыны ярасьці прыгнятальніка, з прычыны полымя гневу [Госпада]”».
Гэта кажа ГОСПАД. На гэтым месцы, пра якое вы кажаце: “Гэта руіны, без людзей і без жывёлы”, у гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, спустошаных, без людзей, без жыхароў, без жывёлы, зноў будзе чутны
«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вы бачылі ўсё ліха, якое Я спаслаў на Ерусалім і на ўсе гарады Юды. І вось, яны зруйнаваныя ў дзень гэты, і няма ў іх жыхароў
І ня мог ГОСПАД больш зносіць ліхоцьце ўчынкаў вашых і брыдоты, якія вы чынілі. І сталася зямля вашая руінаю, пустэчаю і праклёнам, без жыхароў, як [бачыце гэта] сёньня.
І Я зраблю Ерусалім купай друзу і лежышчам цмокаў, а гарады Юды замяню на пустэчу, дзе ніхто не жыве”.
Ня верылі валадары зямныя і ўсе жыхары сусьвету, што прыгнятальнік і вораг увойдзе ў брамы Ерусаліму.
І ты станешся ганьбаю і пасьмешышчам, перасьцярогай і пусткаю для народаў, якія вакол цябе, калі Я ўчыню супраць цябе суды ў гневе і лютасьці і ярасным пакараньні. Я, ГОСПАД, прамовіў гэта.
Нахілі, Божа мой, вуха Тваё і пачуй! Адчыні вочы Твае і паглядзі на спусташэньне нашае і на горад, які названы імем Тваім, бо не з прычыны праведнасьці нашай мы кладзем перад абліччам Тваім маленьні нашыя, але з прычыны вялікай літасьці Тваёй.
у першы год валадараньня ягонага, я, Данііл, зразумеў з кнігаў лік гадоў, пра якія было слова ГОСПАДА да Ярэміі прарока, што маюць споўніцца семдзясят гадоў спусташэньню Ерусаліму.
Бо хоць бы дрэва фігавае не расквітнела, і не было ўраджаю ў вінаградніку, [хоць бы] не ўрадзіла аліўка [плоду свайго], і поле ня дала, што есьці, [хоць бы] зьніклі авечкі з абораў, і не засталося валоў у хлявах,
Калі ж убачыце Ерусалім, акружаны войскам, тады разумейце, што наблізілася спусташэньне яго.
і будзеш страхоцьцем, і прыказкай, і пасьмешышчам для ўсіх народаў, да якіх завядзе цябе ГОСПАД.