І паслаў Давід пасланцоў, і ўзяў яе. І яна пайшла да яго, і ён спаў з ёю. І яна ачысьцілася ад нячыстасьці сваёй, і вярнулася ў дом свой.
ЛЯВІТ 18:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не набліжайся да жанчыны ў час месячніцы, каб адкрыць голасьць яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І не кладзіся з жанчынай пад час ачышчэньня яе; у гэты час нячыстая яна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не набліжайся да жанчыны ў час яе месячніцы і не адкрывай галізну яе. |
І паслаў Давід пасланцоў, і ўзяў яе. І яна пайшла да яго, і ён спаў з ёю. І яна ачысьцілася ад нячыстасьці сваёй, і вярнулася ў дом свой.
на гарах не банкетуе і вачэй сваіх не падымае да ідалаў дому Ізраіля, і не паганіць жонку бліжняга свайго, і не набліжаецца да жонкі ў час нячыстасьці,
Голасьць бацькі адкрываецца ў цябе, [жанчыну] ў пару нячыстасьці ейнай гвалцяць у цябе.
«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы: “Калі жанчына зачне і народзіць сына, сем дзён застанецца нячыстай; як у дні месячніцы яна будзе нячыстай.
Калі жанчына мае цячэньне крыві з цела свайго, і гэта месячніца, яна сем дзён будзе ў нячыстасьці сваёй. Кожны, хто яе дакранецца, будзе нячысты да вечара,
Калі мужчына ляжа тады з ёю, нячыстасьць ейная будзе на ім, і ён будзе нячысты сем дзён. Кожны ложак, на які ён ляжа, будзе нячысты.
Не бяры жанчыны разам з сястрой яе, каб не зрабіць яе суперніцай, адкрываючы голасьць яе за жыцьця гэтай.
Калі хто ляжа з жанчынай у час месячніцы і адкрые голасьць яе, ён адкрывае крыніцу [крыві], і яна таксама адкрывае крыніцу крыві сваёй; абодва вынішчаны будуць спасярод народу свайго.