Яны сядзяць у магілах, начуюць у заканурках, ядуць сьвіное мяса, і стравы нячыстыя ў пасудзінах іхніх,
ЛЯВІТ 11:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і сьвіньню, бо яна мае раздвоеныя капыты і на капытах разрэз глыбокі, але не жуе жвайку, нячыстая яна для вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сьвіньні, бо капыты ў яе расшчэпленыя і на капытах разрэз глыбокі, але яна ня жуе жуйкі, нячыстая яна вам; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і свінню, якая, хаця мае цалкам раздвоеныя капыты, не жуе жвайку; нячыстая яна для цябе. |
Яны сядзяць у магілах, начуюць у заканурках, ядуць сьвіное мяса, і стравы нячыстыя ў пасудзінах іхніх,
А тыя, якія асьвячаюць сябе і ачышчаюць у гаях, [ідучы] адзін за адным у сярэдзіну [іх], і ядуць мяса сьвіньні, і брыдоту, і мышэй, яны разам будуць зьнішчаны, кажа ГОСПАД.
[Ёсьць такі,] што забівае ў ахвяру вала і забівае чалавека; ахвяроўвае барана і скручвае галаву сабаку, складае ахвяру хлебную і ўжывае кроў сьвіньні, паліць кадзіла і шануе ідала. Як яны выбралі шляхі свае, і душа іхняя ўпадабала брыдоту,
Кожную жывёлу, у якой раздвоеныя капыты і глыбокі разрэз на капыце, і якая жуе жвайку, можаце есьці.
Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не патапталі іх нагамі сваімі і, павярнуўшыся, не парвалі вас.
І, пайшоўшы, прыстаў да аднаго з грамадзянаў таго краю, і той паслаў яго на поле сваё даглядаць сьвіньняў.
Дэманы, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў сьвіньняў, і рынуўся гурт са стромы ў возера, і згінуў.
І сьвіньня, хоць капыты ў яе разьдзеленыя, але яна не жуе жвайку, будзе для вас нячыстай; мяса яе ня ешце і падліны не дакранайцеся.