І Я дам вам сэрца новае, і духа новага дам у нутро вашае, і забяру сэрца каменнае з цела вашага, і дам вам сэрца з цела.
ЛУКАША 5:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна) але маладое віно трэба ўліваць у новыя мяхі; і захаваецца тое і другое. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а маладое віно трэба ўліваць у мяхі новыя; тады зьберажэцца і тое і другое. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але віно новае трэба ўліваць у новыя мяхі, тады адно і другое зберагаецца. |
І Я дам вам сэрца новае, і духа новага дам у нутро вашае, і забяру сэрца каменнае з цела вашага, і дам вам сэрца з цела.
Не ўліваюць новага віна ў старыя мяхі, бо рвуцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але новае віно ўліваюць у новыя мяхі, тады захоўваецца адно і другое».
І ніхто не ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо маладое віно прарве мяхі, і само выцячэ, і мяхі прападуць;
Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.
Фальшывым жа братам, якія паўкрадаліся і прыйшлі падгледзець нашую свабоду, якую мы маем у Хрысьце Ісусе, каб зьняволіць нас,
Бо цялеснае практыкаваньне мала карыснае, а пабожнасьць на ўсё карысная, маючы абяцаньне жыцьця цяперашняга і будучага.
І сказаў Той, Які сядзіць на пасадзе: «Вось, Я раблю ўсё новае». І кажа мне: «Напішы, бо гэтыя словы праўдзівыя і верныя».