ЛУКАША 3:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Якубаў, Ісаакаў, Абрагамаў, Тэрахаў, Нахораў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Якаваў, Ісакаў, Абрагамаў, Тараў, Нахораў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сынам Якуба, сынам Ізаака, сынам Абрагама, сынам Тэраха, сынам Нахора, |
Потым выйшаў брат ягоны, і рука ягоная трымала пяту Эзава, і назвалі імя ягонае Якуб. А Ісааку было шэсьцьдзясят гадоў, калі яны нарадзіліся.
І даў яму запавет абразаньня. І гэтак ён нарадзіў Ісаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень; і Ісаак — Якуба, і Якуб — дванаццаць патрыярхаў.
І сказаў Егошуа да ўсяго народу: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “За ракою жылі бацькі вашыя спрадвеку, Тэрах, бацька Абрагама і бацька Нахора, і служылі іншым багам.