ЛУКАША 18:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Валадарства Божае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: пусьцеце дзяцей прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо такіх ёсьць Царства Божае; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Ісус, паклікаўшы іх да Сябе, сказаў: «Дазваляйце дзецям прыходзіць да Мяне і не ўзбараняйце ім; бо такіх ёсць Валадарства Божае. |
І ўвесь Юда стаяў перада абліччам ГОСПАДА, таксама дзеці іхнія, жонкі іхнія і сыны іхнія.
І дам ім адно сэрца і адзін шлях, каб баяліся Мяне ў-ва ўсе дні, каб добра было ім і сынам іхнім пасьля іх.
А Ісус сказаў: «Пакіньце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне; бо гэткіх ёсьць Валадарства Нябеснае».
Прыносілі да яго і немаўлят, каб Ён дакрануўся да іх. Убачыўшы гэтае, вучні сварыліся на іх.
Сапраўды кажу вам: Хто ня прыйме Валадарства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго».
Бо абяцаньне для вас, і для дзяцей вашых, і для ўсіх, якія далёка, каго пакліча Госпад, Бог наш».
Браты! Ня будзьце дзецьмі розумам; на благое будзьце немаўлятамі, а розумам будзьце дасканалымі.
Бо муж бязьверны асьвячаецца ў жонцы, і жонка бязьверная асьвячаецца ў мужу; бо інакш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер яны — сьвятыя.
дзеці вашыя і жонкі вашыя, і прыхадзень твой, які ў сярэдзіне табару твайго, [пачынаючы] ад тых, якія сякуць дровы, аж да тых, якія чэрпаюць ваду,
Зьбяры народ, мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і прыхадняў тваіх, якія ў брамах тваіх, каб яны пачулі і навучыліся баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, і захоўвалі, і выконвалі ўсе словы Закону гэтага.
як нованароджаныя немаўляты, зажадайце чыстага слоўнага малака, каб ад яго вы расьлі,