ЛУКАША 16:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Чулі ўсё гэтае і фарысэі, якія былі срэбралюбцамі, і насьміхаліся з Яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чулі ўсё гэта і фарысэі, якія былі срэбралюбцы, і яны сьмяяліся зь Яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А гэта ўсё слухалі і фарысеі, якія былі хцівымі, і кпілі з Яго. |
Ён быў пагарджаны і адкінуты людзьмі, муж пакутаў, які паспытаў хваробы, і перад Ім закрывалі абліччы [свае]. Ён быў пагарджаны, і мы мелі Яго за нішто.
І гэта сабакі ненажэрныя, якія ня ведаюць сытасьці! Гэта пастыры, якія ня маюць разуменьня, усе яны завярнулі на шлях свой, кожны [шукае] карысьці сваёй і ня маюць канца [ў гэтым],
Бо ад найменшага аж да найбольшага ахапіла ўсіх прагнасьць зыску, ад прарока аж да сьвятара, усе робяць падман.
Дзеля таго жонак іхніх Я аддам іншым, палі іхнія — [іншым] уласьнікам, бо ад найменшага да найбольшага яны хцівыя да зыску. Ад прарока да сьвятара ўсе робяць хлусьню.
І прыходзяць да цябе, як на сход народу, і сядзіць перад абліччам тваім народ Мой, і слухаюць яны словы твае; але іх не выконваюць, бо тое, што прыемнае ў вуснах іхніх, яны робяць, а сэрца іхняе ідзе за хцівасьцю іхняй.
Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі; бо самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсьці.
Ісус сказаў ім: «Адыйдзіцеся, бо не памерла дзяўчынка, але сьпіць». І сьмяяліся з Яго.
Пры гэтым сказаў ім: «Глядзіце і захоўвайце сябе ад хцівасьці, бо жыцьцё чалавека ня ў мностве маёмасьці яго»
якія аб’ядаюць дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшы прысуд».
І стаяў народ, гледзячы. А разам з імі насьміхаліся і начальнікі, кажучы: «Другіх збаўляў, няхай жа Сябе Самога збавіць, калі Ён — Хрыстос, Выбранец Божы».
Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьнеры, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя,