А бычка ахвяры за грэх і казла ахвяры за грэх, кроў якіх унесена была для перамаленьня за [Месца] Сьвятое, вынясуць па-за табар і спаляць разам са скураю, мясам і нячыстасьцю іхняй.
ЛІКІ 19:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І аддасьцё яе Элеазару сьвятару, і ён выведзе яе па-за табар, і заб’іцё яе перад абліччам ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і аддайце яе Элеазару сьвятару, і выведзе яе прэч з табара, і заколюць яе пры ім; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І аддайце яе святару Элеязэру, каб ён вывеў яе па-за лагер, каб яна была забіта ў яго прысутнасці. |
А бычка ахвяры за грэх і казла ахвяры за грэх, кроў якіх унесена была для перамаленьня за [Месца] Сьвятое, вынясуць па-за табар і спаляць разам са скураю, мясам і нячыстасьцю іхняй.
«Выведзі блюзьнерцу па-за табар, і ўсе, хто яго чуў, паложаць рукі свае на галаву ягоную, і ўся грамада ўкамянуе яго.
А скуру цяляці, усё мяса ягонае, галаву ягоную, ногі ягоныя, і нутро ягонае, і нячыстасьць ягоную,
усяго бычка няхай вынясуць па-за табар; на чыстае месца, дзе высыпаюць попел, і там няхай будзе спалены агнём на дровах.
І вынясе бычка па-за табар, і спаліць яго так, як спаліў папярэдняга бычка. Гэта ахвяра перамольная за грэх царквы.
І вывела яго ўся грамада па-за табар, і ўкаменавалі яго, як загадаў ГОСПАД Майсею, і ён памёр.
І зьбярэ чалавек чысты попел каровы, і высыпе па-за табарам у месцы чыстым, і ён будзе для грамады сыноў Ізраіля захаваны для [прыгатаваньня] вады ачышчэньня. Гэта [ахвяра] за грэх.
Але Надаў і Абігу памерлі перад абліччам ГОСПАДА ў пустыні Сынай, калі наблізіліся з чужым агнём перад аблічча ГОСПАДА, і не было ў іх сыноў. І былі сьвятарамі Элеазар і Ітамар перад абліччам Аарона, бацькі свайго.
«Загадай сынам Ізраіля выдаліць з табару ўсіх пракажоных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка.