І пачуў ГОСПАД, і абурыўся, і ўзгарэўся агонь на Якуба, і ўзьняўся гнеў на Ізраіля,
ЛІКІ 11:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І назвалі тое месца Табэра, бо [там] узгарэўся супраць іх агонь ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І далі назву мясьціне гэтай: Тавэра, бо загарэўся ў іх агонь Гасподні. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Назвалі тое месца Табэра, таму што ўзгарэўся там супраць іх агонь Госпадаў. |
І пачуў ГОСПАД, і абурыўся, і ўзгарэўся агонь на Якуба, і ўзьняўся гнеў на Ізраіля,
Іншапляменьнікі, якія [былі] паміж імі, зажадалі пажаданьнем і [захацелі] вярнуцца, і разам з імі сыны Ізраіля плакалі і казалі: «Хто дасьць нам есьці мяса?
І выйшаў агонь ад ГОСПАДА, і спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, якія ахвяроўвалі кадзіла.