ЗАХАРЫІ 9:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАД Магуцьцяў будзе бараніць іх, і яны пажруць і патопчуць камяні для кіданьня, і будуць піць, і будуць раўсьці, нібы ад віна, і напоўняцца [крывёю] як чаша [ахвярная], як рагі ахвярніка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь Саваоф будзе абараняць іх, і яны будуць зьнішчаць і таптаць прашчавыя камяні і будуць піць і шумець як ад віна, і напоўняцца як ахвярныя чашы, як куты ахвярніка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад Магуццяў бараніць іх будзе; і знішчаць яны, і стопчуць камяні прашчаў, і будуць піць, шумець, як віно, і напоўняцца, як ахвярныя чашы і як рогі ахвярніка. |
I зробіш рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго будуць выходзіць рогі ягоныя, і пакрыеш іх медзьдзю.
«Цягні мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадару, у пакоі свае». «Будзем радавацца і весяліцца з табою, будзем узгадваць пра пяшчоты твае [больш], чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!»
«Я ўвайшоў у сад мой, сястра мая, нявеста; зьбіраю міру маю з пахошчамі маімі, ем соты мае з мёдам маім, п’ю віно маё з малаком маім. Ешце, сябры, і піце, і насычайцеся каханьнем!»
Я сказаў: “Узьлезу я на пальму і схаплю гронкі яе”, і будуць грудзі твае як гронкі вінаградныя, і пах подыху твайго — як [пах] яблыкаў.
Гэй, усе спрагнёныя, прыходзьце да вады, і тыя, што ня маюць срэбра, прыходзьце, купляйце і спажывайце; прыходзьце і купляйце бяз срэбра і бяз платы віно і малако!
І памажа тою крывёю рагі ахвярніку, які перад абліччам ГОСПАДА ў Намёце Спатканьня, а рэшту крыві вылье на падставу ахвярніка цэласпаленьня, які каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
І памочыць сьвятар палец у крыві ахвяры за грэх, і памажа ёю рагі ахвярніка цэласпаленьня, а рэшту крыві вылье на падставу ахвярніка цэласпаленьня.
І памажа сьвятар крывёй рагі ахвярніка пахкага каджэньня, які перад абліччам ГОСПАДА ў Намёце Спатканьня, а рэшту крыві бычка вылье ён на падставу ахвярніка цэласпаленьня, які перад уваходам у Намёт Спатканьня.
І будзе рэшта Якуба сярод народаў, сярод мноства народаў, як леў сярод зьвяроў лесу, як ільвяня сярод чарады авечак, якое, калі ўвойдзе, топча і разьдзірае, і [ніхто] ня можа выратаваць.
І яны будуць, як волаты, якія топчуць вулічнае балота ў бітве, і будуць ваяваць, бо ГОСПАД з імі, і асаромяць вершнікаў на конях.
І будзе Эфраім, як волат, і ўзрадуецца сэрца іхняе, як ад віна. І сыны іхнія ўбачаць і ўзрадуюцца; сэрца іхняе будзе цешыцца ў ГОСПАДЗЕ.
У той дзень Я зраблю князёў Юды як казан з агнём сярод дроваў і як паходню запаленую сярод снапоў, і яны пажаруць справа і зьлева ўсе народы навокал, і Ерусалім будзе зноў населены на месцы сваім, у Ерусаліме.
У той дзень будзе бараніць ГОСПАД жыхароў Ерусаліму, і той, які спатыкаецца сярод іх, у той дзень будзе як Давід, а дом Давіда будзе як Бог, як анёл ГОСПАДА перад абліччам іхнім.
У той дзень будзе на бомах конскіх [напісана]: “Сьвятое для ГОСПАДА”, і будуць казаны ў Доме ГОСПАДА, як тыя крапільніцы перад ахвярнікамі.
І выйдзе ГОСПАД, і будзе ваяваць з народамі гэтымі, як у дзень змаганьня Ягонага, як у дзень бітвы.
І вось Я махну рукою Маёй на іх, і яны будуць здабычай для слугаў сваіх, і даведаецеся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне.
Якая добрасьць Ягоная, і якая прыгажосьць Ягоная! Збожжа дасьць расьці юнакам, і маладое віно — дзяўчатам.
Бо слова пра крыж для тых, якія гінуць, ёсьць глупства, а для нас, якія ідуць на збаўленьне, — сіла Божая.
А Давід сказаў Філістынцу: «Ты ідзеш на мяне з мячом, і дзідай, і шчытом, а я іду на цябе ў імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога войска Ізраіля, з якога ты насьміхаўся.