ЗАХАРЫІ 8:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Зноў будуць сядзець старыя на плошчах Ерусаліму, кожны і кожная з кійком сваім у руцэ сваёй з прычыны мноства дзён. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь Саваоф: зноў старцы і старыцы сядзецьмуць на вуліцах Ерусаліма, кожны з посахам у руцэ, ад сталасьці веку свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Зноў засядуць старыя і бабулі на плошчах Ерузаліма; і ўсе з палкамі сваімі ў руцэ сваёй дзеля старасці веку; |
дык калі ён устане і будзе выходзіць навонкі з кійком сваім, той, хто ўдарыў, будзе без пакараньня, толькі няхай аддасьць [яму] за перапынак [у працы] і, лечачы, няхай вылечыць яго.
Тады будзе радавацца дзяўчына ў танцы, і юнакі, і старыя разам [з ёю]. І Я перамяню жалобу іхнюю ў радасьць, і суцешу іх, і ўзьвесялю іх ад смутку іхняга.
І будзе жыць у ёй Юда, і ў-ва ўсіх гарадах ейных, разам земляробы і тыя, што ходзяць за статкам.
і сказаў яму: “Бяжы, прамоў да юнака гэтага, кажучы: ‘Ерусалім будзе заселены па-за мурамі з прычыны мноства людзей і скаціны ў ім.
Але вы падыйшлі да гары Сыён і да гораду Бога Жывога, да нябеснага Ерусаліму і да дзясяткаў тысячаў анёлаў,
Вось, прыходзяць дні, у якія Я адсяку рамяно тваё і рамяно дому бацькі твайго, каб не было старога ў доме тваім.
Ты будзеш бачыць бедства сьвятыні Маёй, [нават] калі ГОСПАД будзе рабіць добрае Ізраілю, і ў доме тваім ня будзе старога ў-ва ўсе часы.