А калі ты скажаш у сэрцы тваім: “Чаму гэта ўсё напаткала мяне?” Дзеля мноства беззаконьняў тваіх былі адкрытыя прыполы адзеньня твайго і аголены ногі твае.
ЕРАМІІ 5:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца, калі скажуць: “За што зрабіў нам усё гэта ГОСПАД, Бог наш?”, ты скажаш ім: “Як вы пакінулі Мяне і служылі багам чужым у зямлі сваёй, так будзеце служыць чужынцам у зямлі ня вашай” Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі вы скажаце: за што Гасподзь Бог наш робіць нам усё гэта? дык адказвай: бо вы пакінулі Мяне і служылі чужым багам у зямлі сваёй, дык будзеце служыць чужым у зямлі ня вашай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі вы скажаце: “Чаму зрабіў нам усё гэта Госпад, Бог наш?” — ты скажаш ім: “Як вы пакінулі Мяне і служылі чужым багам у сваёй зямлі, так будзеце служыць чужынцам у зямлі не сваёй”. |
А калі ты скажаш у сэрцы тваім: “Чаму гэта ўсё напаткала мяне?” Дзеля мноства беззаконьняў тваіх былі адкрытыя прыполы адзеньня твайго і аголены ногі твае.
І Я выкіну вас з зямлі гэтай у зямлю, якой вы ня ведаеце, ані вы, ані бацькі вашыя, і вы будзеце там служыць іншым багам удзень і ўначы, бо Я не зьяўлю для вас літасьці”.
І ты згубіш спадчыну тваю, якую Я даў табе; і Я зраблю, што ты будзеш служыць у ворагаў тваіх, у зямлі, якой ня ведаеш, бо вы распалілі агонь гневу Майго, і ён будзе гарэць вечна».
Бо падвойнае ліха ўчыніў народ Мой: пакінулі Мяне, крыніцу вады жывой, каб выкапаць для сябе сажалкі, сажалкі дзіравыя, якія ня могуць трымаць вады.
Ці ж Ізраіль — слуга? Ці ён — [нявольнік], які народжаны ў доме? Чаму ж ён стаўся здабычай?
Ты кажаш: “Я невінаватая, гнеў Ягоны хіба адвярнуўся ад мяне”. Вось, Я буду судзіць цябе, бо ты сказала: “Я не саграшыла”.
Хто чалавек мудры і зразумее гэта? Да каго вусны ГОСПАДА прамовілі і абвясьцілі, чаму загінула зямля, спаленая, як пустыня, дзе няма каму хадзіць?
І сказаў ГОСПАД: “За тое, што яны пакінулі Закон Мой, які Я даў перад абліччам іхнім, і ня слухалі голас Мой, і не хадзілі паводле [Закону],