І вярнуў ГОСПАД страту Ёву, калі ён памаліўся за сяброў сваіх. І даў ГОСПАД Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.
ЕРАМІІ 49:39 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але будзе ў будучых днях, Я вярну палонных Эляму, кажа ГОСПАД». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але апошнімі днямі вярну палон Элама, кажа Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Аднак у будучых днях змяню лёс Элама», — кажа Госпад. |
І вярнуў ГОСПАД страту Ёву, калі ён памаліўся за сяброў сваіх. І даў ГОСПАД Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.
І станецца ў апошнія дні, што гара Дому ГОСПАДА ўзвысіцца па-над усе горы і ўздымецца над узгоркамі, і пасьпяшаюцца да яе ўсе народы.
І станецца, калі яны будуць вырваныя, Я вярнуся і зьлітуюся над імі, і вярну іх, кожнага чалавека ў спадчыну ягоную і ў зямлю ягоную.
і адмяню долю Эгіпту, і зьбяру іх у зямлі Патрос, у зямлі паходжаньня іхняга, і будуць яны там валадарствам слабым.
І ты выйдзеш супраць народу Майго Ізраіля, як хмара, каб пакрыць зямлю. Пры канцы дзён станецца [гэта], і Я прывяду цябе ў зямлю Маю, каб даведаліся пра Мяне народы, калі Я выяўлю сьвятасьць Маю на табе, Гог, на вачах іхніх”.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Цяпер Я вярну палон Якуба і пашкадую ўвесь дом Ізраіля, і задбаю пра імя Маё сьвятое.
І я прыйшоў даць табе зразумець, што адбудзецца з народам тваім у канцы дзён, бо відзеж гэты [датычыць] тых дзён».
Але ёсьць Бог у небе, Які выяўляе таямніцы, і Ён паведамляе валадару Навухаданосару, што мае быць у канцы дзён. Сон твой і відзеж галавы тваёй на ложку тваім гэткія.
Потым навернуцца сыны Ізраіля і будуць шукаць ГОСПАДА, Бога свайго, і Давіда, валадара свайго, і будуць баяцца ГОСПАДА і добрасьці Ягонай у апошнія дні.
І Я вярну палонных народу Майго Ізраіля, і яны адбудуюць гарады спустошаныя, і будуць жыць, і пасадзяць вінаграднікі, і будуць піць віно іхняе, і закладуць сады, і будуць есьці плады іхнія.
І станецца ў апошнія дні, гара Дому ГОСПАДА будзе пастаўлена на вяршыні гор і будзе ўзвышана па-над узгоркамі, і пацякуць да яе народы.