І ўстаў увесь народ ад малога да вялікага, і начальнікі войска, і пайшлі ў Эгіпет, бо баяліся аблічча Халдэйцаў.
ЕРАМІІ 42:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня бойцеся аблічча валадара Бабілонскага, аблічча якога вы баіцёся, не палохайцеся яго, кажа ГОСПАД, бо Я з вамі, каб збавіць вас і вызваліць вас з рукі ягонай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня бойцеся цара Вавілонскага, якога вы баіцеся; ня бойцеся яго, кажа Гасподзь, бо Я з вамі, каб уратаваць вас і выбаўляць вас ад рукі ягонай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не бойцеся цара Бабілона, перад якім вы, нясмелыя, дрыжыце, не палохайцеся яго, — кажа Госпад, — бо Я з вамі, каб вас збавіць і вырваць з рукі яго. |
І ўстаў увесь народ ад малога да вялікага, і начальнікі войска, і пайшлі ў Эгіпет, бо баяліся аблічча Халдэйцаў.
«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пойдзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.
І яны будуць ваяваць супраць цябе, але не перамогуць цябе, бо Я з табою, кажа ГОСПАД, каб ратаваць цябе».
І Я зраблю цябе для народу гэтага моцным мурам мядзяным, і яны будуць ваяваць супраць цябе, і не перамогуць цябе, бо Я з табою, каб збаўляць і ратаваць цябе, кажа ГОСПАД.
А народ, які схіліць карак свой пад ярмо валадара Бабілонскага і будзе служыць яму, Я пакіну яго ў зямлі ягонай, кажа ГОСПАД, і ён будзе абрабляць яе і будзе жыць на ёй"”.
І да Сэдэкіі, валадара Юды, Я прамовіў паводле ўсіх словаў гэтых, кажучы: “Скарыце каркі свае пад ярмо валадара Бабілонскага, і служыце яму і народу ягонаму, і будзеце жыць.
Ня слухайце іх, служыце валадару Бабілонскаму, і будзеце жыць. Навошта горад гэты мае стацца руінамі?
далей ад аблічча Халдэйцаў, бо яны баяліся іх, бо Ізмаэль, сын Нэтаніі, забіў Гедалію, сына Ахікама, якога валадар Бабілонскі прызначыў над зямлёй [Юды].
Не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА і ня бойцеся народу той зямлі, бо яны як хлеб для нас. Адыйшла абарона іхняя ад іх, а з намі ГОСПАД. Ня бойцеся іх».
І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне.
навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.
бо ГОСПАД, Бог ваш, ідзе з вамі, каб ваяваць за вас з ворагамі вашымі і каб выратаваць вас”.
Госпад жа стаў перада мною і ўмацаваў мяне, каб пропаведзь праз мяне была выкананая і каб пачулі [яе] ўсе пагане; і я быў выбаўлены з ільвінае пашчы.
Ніхто ня зможа супрацівіцца табе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і як Я быў з Майсеем, так буду з табою. Не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.
Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”».