І сказаў народ: «Ты ня пойдзеш, бо калі мы ўцячэм, нас ня возьмуць да сэрца. І калі загіне палова нас, нас ня возьмуць да сэрца, бо ты [адзін] — як нас дзесяць тысячаў. Дык лепш, калі ты будзеш дапамагаць нам з гораду».
ЕРАМІІ 40:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ёханан, сын Карэаха, сказаў патаемна Гедаліі ў Міцпе, кажучы: «Я пайду і заб’ю Ізмаэля, сына Нэтаніі, і ніхто ня будзе ведаць. Навошта ён мае забраць душу тваю, і ўсе Юдэі, якія зараз сабраўшыся пры табе, расьцярушацца, і загіне рэшта Юды?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады Янан, сын Карэеў, сказаў Гадоліі патайна ў Масіфе: «дазволь мне, і я пайду і заб'ю Ісмаіла, сына Натаніі, і ніхто не даведаецца; навошта дапускаць, каб ён забіў цябе, і каб усе Юдэі, што сабраліся да цябе, расьсеяліся, і каб загінула рэшта Юдава»? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ёханан, сын Карэя, сказаў патаемна Гадаліі ў Міцпе так: «Я пайду і заб’ю Ізмаэля, сына Натаніі, так што ніхто не даведаецца. Навошта мае ён душу тваю знішчыць? Бо ўсе жыхары Юды, якія зараз сабраны пры табе, разбягуцца, і гэтак прападзе рэшта Юды». |
І сказаў народ: «Ты ня пойдзеш, бо калі мы ўцячэм, нас ня возьмуць да сэрца. І калі загіне палова нас, нас ня возьмуць да сэрца, бо ты [адзін] — як нас дзесяць тысячаў. Дык лепш, калі ты будзеш дапамагаць нам з гораду».
Але дапамог [Давіду] Абішай, сын Цэруі. І ўдарыў ён Філістынца, і забіў яго. І людзі Давіда запрысяглі яго, кажучы: «Ужо больш ня пойдзеш з намі ваяваць, каб не патух сьветач Ізраіля».
Тады яны прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу: Ізмаэль, сын Нэтаніі, Ёханан і Ёнатан, сыны Карэаха, Сэрая, сын Танхумэта, сыны Эфая з Нэтофы, Езанія, сын Маахіцяніна, яны самі і людзі іхнія.
і сказалі Ярэміі прароку: «Няхай прыйдзе перад аблічча тваё просьба нашая! Маліся за нас да ГОСПАДА, Бога твайго, за ўсю рэшту гэтую, бо засталося нас нямнога з вялікае лічбы, як бачаць вочы твае.
і ня думаеце, што карысьней для нас, каб адзін чалавек памёр за народ, чым каб увесь народ загінуў».
І прыйшоў ён да загарадак авечых пры дарозе, і была там пячора. І ўвайшоў Саўл туды, каб накрыць ногі свае, а Давід і людзі ягоныя хаваліся ў пячоры.
І сказаў Абішай Давіду: «Сёньня Бог аддае ворага твайго ў рукі твае. Цяпер дазволь, і я прыб’ю яго дзідаю да зямлі раз, і другі ўжо раз ня будзе патрэбы».