ЕРАМІІ 30:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага ўсе, што зьядаюць цябе, самі будуць зьедзеныя, і ўсе прыгнятальнікі твае пойдуць у няволю, і тыя, што нішчылі цябе, стануцца здабычай, і ўсіх, што рабавалі цябе, Я аддам на рабаваньне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але ўсе, хто пажырае цябе, будуць зжэртыя; і ўсе ворагі твае - усе самі пойдуць у палон, і спусташальнікі твае будуць спустошаныя, і ўсіх рабаўнікоў тваіх аддам на рабунак. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго ўсе, што праглынаюць цябе, самі будуць з’едзены, а ўсіх ворагаў тваіх павядуць у няволю, і тыя, што нішчылі цябе, самі будуць знішчаны, а ўсіх рабаўнікоў тваіх Я аддам на рабунак. |
Калі ты, слухаючы, будзеш слухаць голас ягоны і зробіш усё, што Я прамоўлю, Я буду ворагам ворагаў тваіх і буду ўціскаць тых, што ўціскаюць цябе.
І возьмуць іх народы, і завядуць іх да месца іхняга, і атрымае іх дом Ізраіля ў зямлі ГОСПАДА як слугаў і служак. І яны палоняць тых, якія іх паланілі, і будуць мець уладу над крыўдзіцелямі сваімі.
Гора табе, спусташальнік, хоць ты ня быў спустошаны; і табе, рабаўнік, хоць ты ня быў абрабаваны. Калі скончыш пустошыць, цябе спустошаць, калі скончыш рабаваць, цябе абрабуюць.
Калі прыйдзе навала на цябе, гэта [будзе] не ад Мяне, і той, хто на цябе нападзе, упадзе перад табою.
Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.
Вылі ярасьць Тваю на народы, якія ня ведаюць Цябе, і на плямёны, якія імя Твайго ня клічуць, бо яны праглынулі Якуба і зжэрлі яго, і спустошылі сялібы ягоныя».
Гэта кажа ГОСПАД супраць усіх ліхіх суседзяў Маіх, якія чэпяцца да спадчыны, якую Я прызначыў народу Майму, Ізраілю: “Вось, Я вырву іх з зямлі іхняй, і дом Юды вырву спасярод іх.
Ізраіль — гэта сьвятасьць для ГОСПАДА, першы плод Ягоны. Усе, што ядуць яго, робяцца вінаватымі, няшчасьце прыходзіць на іх, кажа ГОСПАД.
І станецца, калі споўніцца семдзясят гадоў, Я пакараю валадара Бабілонскага і народ гэты, кажа ГОСПАД, за беззаконьні іхнія, і зямлю Халдэйцаў, і зраблю яе пустэчай вечнай.
Чаго ты крычыш пра пералом твой? Невылечны боль твой. За шматлікія беззаконьні твае і [за тое,] што памножыліся грахі твае, Я зрабіў гэта табе.
Голас тых, якія ўцякаюць, і тых, якія выйшлі з зямлі Бабілонскай, каб абвясьціць на Сыёне пра помсту ГОСПАДА, Бога нашага, пра помсту за сьвятыню Ягоную.
Ад Дана чуваць хрыпеньне коней іхніх, ад голасу іржаньня жарабцоў іхніх дрыжыць уся зямля. І прыйдуць яны, і зжаруць усю зямлю і поўню яе, горад і жыхароў ягоных у ім.
Яны пачулі, што я енчу, і няма каму пацешыць мяне; усе ворагі мае пачулі пра нядолю маю і цешацца, што Ты ўчыніў [гэта]. Прывядзі [на іх] дзень, які Ты прадказаў, і няхай будзе з імі, як са мною!
Няхай уся ліхота іхняя прыйдзе перад аблічча Тваё, і ўчыні ім так, як Ты ўчыніў мне за ўсе правіны мае, бо вялікі енк мой, і сэрца маё млоснае».
І даведаюцца ўсе жыхары Эгіпту, што Я — ГОСПАД, бо яны былі апорай з чароту для дому Ізраіля.
За тое, што меў ты вечную варожасьць і аддаў сыноў Ізраіля пад меч у час загубы іхняй, падчас беззаконьня канца [іхняга],
і прадам сыноў вашых і дачок вашых праз рукі сыноў Юды, і яны прададуць іх Савеям, народу далёкаму, бо ГОСПАД прамовіў [так].
А цяпер сабраліся супраць цябе шмат народаў, кажучы: «Няхай яна будзе апаганена, і няхай нагледзяцца на Сыён вочы нашыя!»
І ўбачыць [гэта] вораг мой, і пакрые сорам таго, які сказаў мне: «Дзе ГОСПАД, Бог твой?» Вочы мае будуць глядзець на яго, цяпер патопчуць яго, як балота на вуліцах.
але нястрымнай залевай Ён учыніць загубу месцу [ліхому], і за ворагамі Ягонымі будзе гнацца цемра.
Ты напоўніўся ганьбаю замест славы; напіся таксама ты і пакажы неабрэзанасьць тваю. Зьвернецца да цябе келіх правіцы ГОСПАДА, і ганьба — на славу тваю,
«Я чуў ганьбаваньні Маава і зьнявагі сыноў Амона, якімі яны зьневажалі народ Мой і ўзьвялічваліся на мяжы іхняй.
І сказаў мне анёл, які гаварыў са мною: “Клікай, кажучы: "Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я раўную пра Ерусалім і пра Сыён рэўнасьцю вялікай.
І гневам вялікім Я гневаюся на народы, якія ў супакоі, бо Я загневаўся крыху, а яны дапамагалі [рабіць] зло"”.
Вось, Я зраблю Ерусалім келіхам хістаньня для ўсіх народаў навокал, і таксама будзе для Юды, калі будуць аблягаць Ерусалім.
І Я зьбяру ўсе народы супраць Ерусаліму на бітву, і горад будзе здабыты, і дамы будуць разрабаваныя, і жанчыны будуць зьняслаўленыя, і палова гораду пойдзе ў палон, але рэшта народу ня будзе вынішчана з гораду.
Бо гэта сказаў ГОСПАД Магуцьцяў: “Дзеля славы [Сваёй] Ён паслаў мяне да народаў, якія рабавалі вас, бо хто дакранаецца да вас, дакранаецца да зрэнкі вока Ягонага.
І зьверне ГОСПАД, Бог твой, усе гэтыя праклёны на ворагаў тваіх і на тых, якія ненавідзяць цябе і перасьледуюць цябе.
Калі хто вядзе ў палон, у палон пойдзе; калі хто мячом забівае, сам мусіць быць мячом забіты. Тут цярплівасьць і вера сьвятых.