ЕРАМІІ 17:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але яны ня слухалі, і не прыхілілі вуха сваё, але зрабілі цьвёрдым карак свой, каб ня слухаць і не прыняць настаўленьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) якія, зрэшты, не паслухаліся і не прыхілілі вуха свайго, а зрабіліся цьвердалобымі, каб ня слухацца і ня прымаць настаўленьня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Але яны не слухалі, і не прыхілілі вуха сваё, але зрабілі цвёрдым карак свой, каб не слухаць Мяне і не ўспрымаць павучанне. |
Чалавек, які на дакараньне робіць цьвёрдым карак свой, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе аздараўленьня.
І ты скажаш: «Чаму я зьненавідзеў настаўленьне, і сэрца маё ўзгардзіла дакараньнем.
Яны вярнуліся да беззаконьня бацькоў сваіх даўнейшых, якія не хацелі слухаць словаў Маіх, і яны пайшлі да багоў чужых, каб служыць ім. Дом Ізраіля і дом Юды зламалі запавет Мой, які Я заключыў з бацькамі іхнімі.
«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я навяду на горад гэты і на ўсе паселішчы ўсялякія беды, якія прамаўляў супраць іх, бо яны зрабілі цьвёрдым карак свой, каб ня слухаць словаў Маіх».
І яны павярнуліся да Мяне патыліцаю, а не абліччам, і, хоць Я навучаў іх, устаючы ўначы і навучаючы, але яны не хацелі слухаць, каб прыняць настаўленьне.
І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: "Адвярніцеся, прашу, кожны ад шляху свайго ліхога і выпраўце ўчынкі вашыя, і не хадзіце за іншымі багамі, каб служыць ім, і будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым". Але вы не прыхілілі вуха сваё і не паслухаліся Мяне.
ГОСПАДЗЕ, ці ж вочы Твае ня [зьвернуты] да праўды? Ты ўдарыў іх, а ім не баліць, Ты панішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць настаўленьне; яны закамянілі абліччы свае горш за скалу і адмовіліся навярнуцца.
Будзь навучаны, Ерусаліме, каб не адвярнулася душа Мая ад цябе, каб Я не замяніў цябе ў пустэчу, зямлю бязьлюдную”.
І ты скажаш ім: “Гэта народ, які не паслухаў голасу ГОСПАДА, Бога свайго, і не прыняў настаўленьня”. Зьнікла праўда, счэзла з вуснаў іхніх!
Але дом Ізраіля збунтаваўся супраць Мяне ў пустыні. Не хадзілі яны паводле пастановаў Маіх і суд Мой адкінулі, спаўняючы які, чалавек жыць будзе дзякуючы яму, і суботы Мае вельмі апаганілі. І Я сказаў, што выльлю абурэньне Маё на іх у пустыні, каб зьнішчыць іх.
бо яны адкінулі суд Мой і не спаўнялі пастановаў Маіх, і суботы Мае паганілі, бо ішлі за ідаламі сэрца іхняга.
Але збунтаваліся тыя сыны; і не хадзілі паводле пастановаў Маіх, і не захоўвалі суд Мой, каб спаўняць яго, каб, спаўняючы іх, жыў чалавек дзякуючы ім, і паганілі суботы Мае. І Я сказаў, што выльлю абурэньне Маё на іх і заспакою гнеў Мой на іх у пустыні.
Я сказаў: “Толькі бойся Мяне, прыймі настаўленьне, і ня будзе зьнішчана сяліба твая, усё, што Я наведаю ў цябе”. Але яны ўсталі раніцаю, каб псаваць усе ўчынкі свае.
[Людзі] з цьвёрдым каркам і з неабрэзаным сэрцам і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы.
І Я вам сказаў: "Я — ГОСПАД, Бог ваш, ня бойцеся багоў Амарэйцаў, на зямлі якіх вы жывеце". Але вы ня слухалі голас Мой”»