I назваў фараон імя Язэпава Цафнат-Панэах, і даў яму за жонку Аснат, дачку Паты-Пэра, сьвятара з Ону. I ўзьняўся Язэп над зямлёю Эгіпецкаю.
ЕЗЭКІІЛЯ 30:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Юнакі з Авэну і Пі-Бэсэту будуць падаць ад мяча, а [гарады] гэтыя пойдуць у няволю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Маладыя людзі Она і Бубаста ўпадуць ад меча, а астатнія пойдуць у палон. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Юнакі з Геліяполіса і Бубаста будуць падаць ад меча, і гарады гэтыя пойдуць у няволю. |
I назваў фараон імя Язэпава Цафнат-Панэах, і даў яму за жонку Аснат, дачку Паты-Пэра, сьвятара з Ону. I ўзьняўся Язэп над зямлёю Эгіпецкаю.
I нарадзіліся ў Язэпа ў зямлі Эгіпецкай Манаса і Эфраім, якіх нарадзіла яму Аснат, дачка Паты-Пэра, сьвятара з Ону.
І паломіць ён слупы Бэт-Шэмэшу, які ў зямлі Эгіпецкай, і дамы багоў Эгіпецкіх спаліць агнём”».
І Я спашлю агонь на Эгіпет; будзе качацца ад болю Сін, і Но будзе здабыты, а на Ноф [прыйдуць] ворагі ўдзень.
І Я разаб’ю засаўкі Дамаску, і вынішчу жыхароў з даліны Авэн і таго, хто трымае скіпетр у Бэт-Эдэне, і народ Сірыі пойдзе ў палон да Кіра, кажа ГОСПАД”.