ЕЗЭКІІЛЯ 30:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я спустошу Патрос, і пушчу агонь на Цаан, і ўчыню суд у Но. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спустошу Патрос і пашлю агонь на Цаан, і ўчыню суд над Но. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спустошу зямлю Патрос, і пушчу агонь на Танею, і ўчыню суды над Но. |
І станецца ў той дзень, што ГОСПАД зноў другі раз [выцягне] руку сваю, каб выкупіць рэшту народу Свайго, якая застанецца ў Асірыі і Эгіпце, у Патросе і Кушы, у Эляме і Шынэары, у Хамаце і на астравах марскіх.
О, як здурнелі князі Цаану! Мудрыя даюць фараону раду недарэчную. Як вы [можаце] казаць фараону: «Я — сын мудрацоў, сын валадароў старадаўніх»?
Здурнелі князі Цаану, падманутыя князі Нофу, ашукалі Эгіпет старшыні плямёнаў ягоных.
Слова, якое было да Ярэміі адносна ўсіх Юдэяў, якія жылі ў зямлі Эгіпецкай, якія жылі ў Мігдоле, у Тахпанхэсе, у Нофе і ў зямлі Патрос, кажучы:
І адказалі Ярэміі ўсе мужчыны, якія ведалі, што жонкі іхнія кадзяць багам чужым, і ўсе жанчыны, якія стаялі ў царкве вялікай, і ўвесь народ, які жыў у зямлі Эгіпецкай у Патросе, кажучы:
Кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Вось, Я наведаю Амона ў Но, і фараона, і Эгіпет, і багоў ягоных, і валадароў ягоных, і фараона, і тых, якія спадзяюцца на яго.
і адмяню долю Эгіпту, і зьбяру іх у зямлі Патрос, у зямлі паходжаньня іхняга, і будуць яны там валадарствам слабым.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я даю Навухаданосару, валадару Бабілонскаму, зямлю Эгіпецкую, і ён забярэ багацьці ейныя, захопіць здабычу ейную і возьме яе сабе, і гэта будзе платай войску ягонаму.
І Я спашлю агонь на Эгіпет; будзе качацца ад болю Сін, і Но будзе здабыты, а на Ноф [прыйдуць] ворагі ўдзень.
І яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі Я прывяду агонь пад Эгіпет і будуць патрушчаны ўсе, хто дапамагае яму.
Ці ты лепшая за Но-Амон, які сядзіць сярод рэкаў, воды вакол яго, у яго вал — мора, і ад мора муры ягоныя?
І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, Шэшай і Тальмай, нашчадкі Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан у Эгіпце.