ЕЗЭКІІЛЯ 26:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я зраблю з цябе голую скалу, і ты станешся месцам, каб сушыць сеткі, больш ня будзеш адбудаваны, бо Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта], кажа Госпад ГОСПАД”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зраблю цябе голаю скалою, будзеш месцам для расьсьціланьня сетак: ня будзеш зноў пабудаваны, бо Я Гасподзь сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і зраблю Я з цябе найчысцейшую скалу; будзеш ты месцам сушэння сетак і не адбудуешся больш, бо Я сказаў гэта”, — кажа Госпад Бог. |
Бо ГОСПАД Магуцьцяў вырашыў, і хто перашкодзіць? І рука Ягоная выцягнутая, і хто адверне яе?»
і сказаў: «Ня будзеш ты больш весяліцца, спаганеная дзяўчына, дачка Сідону! Устань, перайдзі ў Кіттым, але і там ня будзеш мець супакою».
Ты будзеш спажывай для агню, кроў твая будзе пасярод зямлі, і не пакінеш пасьля сябе ўспаміну, бо Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]”».
Ці ўстаіць сэрца тваё? Ці будуць рукі твае моцныя ў тыя дні, калі Я вазьмуся за цябе? Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта] і зраблю.
І разрабуюць багацьці твае, і забяруць тавары твае, і зруйнуюць муры твае, і дамы твае багатыя разбураць, а камяні твае, і дрэва тваё, і парахно тваё кінуць у сярэдзіну мора.
І Я зраблю рэкі сухадолам, і аддам зямлю ў рукі ліхотнікаў, і спустошу зямлю і ўсё, што ў ёй, рукою чужынцаў. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]”.
І станецца, што будуць над ім стаяць рыбакі, ад Эн-Геды аж да Эн-Эгляіму, і будзе гэта месца на стаўленьне сетак, і будуць там рыбы паводле гатунку свайго, як рыбы з Мора Вялікага, [будзе іх] вельмі шмат.
І супакоіцца гнеў Мой, і Я задаволю на іх лютасьць Маю, і супакоюся. І даведаюцца яны, што Я, ГОСПАД, прамовіў гэта ў гневе Маім, калі выльлю гнеў Мой на іх.
І ты станешся ганьбаю і пасьмешышчам, перасьцярогай і пусткаю для народаў, якія вакол цябе, калі Я ўчыню супраць цябе суды ў гневе і лютасьці і ярасным пакараньні. Я, ГОСПАД, прамовіў гэта.
І Я спашлю на вас голад і дзікіх зьвяроў, і яны асіроцяць цябе; і зараза, і кроў прыйдуць на цябе, і Я прывяду на цябе меч. Я, ГОСПАД, прамовіў гэта».
Калі скажа Эдом: «Мы зруйнаваныя, але мы вернемся і адбудуем руіны», гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: «Яны адбудуюць, але Я зруйную, і назавуць іх межамі нягоднасьці і народам, на які загневаўся ГОСПАД на вякі».
Бог — гэта не чалавек, каб Ён падманваў, і ня сын чалавечы, каб памыляўся. Ці ж Ён кажа і ня робіць? Ці ж Ён прамовіў і ня споўніў?
А ўсю здабычу з яго зьбяры на сярэдзіну плошчы і спалі агнём горад і ўсю здабычы дашчэнту для ГОСПАДА, Бога твайго, і будзе ён у руінах на вякі, і не адбудуецца болей.