І валадары нашыя, князі нашыя, сьвятары нашыя і бацькі нашыя не выконвалі Закон Твой і не прыхілілі вуха да прыказаньняў Тваіх і сьведчаньняў Тваіх, якімі Ты папярэджваў іх.
ЕЗЭКІІЛЯ 22:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, князі Ізраіля, кожны ў [сіле] рамяна свайго, былі ў табе, каб разьліваць кроў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось начальнікі ў Ізраіля, кожны ў меру сілы сваёй, былі ў цябе, каб праліваць кроў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, кіраўнікі Ізраэля, кожны сваім чынам, у цябе пралівае кроў. |
І валадары нашыя, князі нашыя, сьвятары нашыя і бацькі нашыя не выконвалі Закон Твой і не прыхілілі вуха да прыказаньняў Тваіх і сьведчаньняў Тваіх, якімі Ты папярэджваў іх.
пакаленьне, у якога зубы — мячы, а сківіцы — нажы, каб есьці ўцісканых на зямлі і гаротных між людзей.
Князі твае — бунтаўнікі і супольнікі злодзеяў; яны ўсе любяць падарункі і гоняцца за хабарамі, а не спагадаюць сіраце, і справа ўдоваў іх не цікавіць.
А вочы твае і сэрца тваё [прагнуць] толькі карысьці тваёй, каб праліваць кроў нявінную, каб чыніць крыўды і гвалты.
за ўсе злачынствы сыноў Ізраіля і сыноў Юды, якія яны рабілі, каб гнявіць Мяне, яны, валадары іхнія, князі іхнія, сьвятары іхнія і прарокі іхнія, і мужы Юды, і жыхары Ерусаліму.
Дык Я пайду да людзей вялікіх і прамоўлю да іх, бо яны ведаюць шлях ГОСПАДА, суд Бога свайго”. Але яны таксама паламалі ярмо і парвалі путы.
Крычы і галасі, сыне чалавечы, бо ён накіраваны супраць народу Майго, супраць усіх князёў Ізраіля. Яны аддадзеныя на меч разам з народам Маім. Таму ўдар сябе па сьцёгнах,
Князі ейныя пасярод яе як ваўкі, якія разьдзіраюць здабычу; яны разьліваюць кроў, забіваюць душы, здабываюць набытак [няправедны].
і скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Горад, які разьлівае кроў пасярод сябе, каб гэтым наблізіць час свой, і робіць ідалаў для сябе, каб паганіцца [імі].
Гэта зямля будзе яму на ўласнасьць у Ізраілі, і ня будуць больш уціскаць князі народ Мой, але дадуць зямлю дому Ізраіля паводле каленаў ягоных.
ГОСПАДЗЕ, сорам на абліччах у нас, у валадароў нашых, у князёў нашых, у бацькоў нашых, бо мы саграшылі супраць Цябе.
Гора тым, якія прыдумляюць беззаконьне і абдумваюць ліхоцьце на ложках сваіх, а ў сьвятле раніцы выконваюць гэта, бо гэта ў моцы рук іхніх.
Князі ягоныя сярод яго — ільвы, якія рыкаюць, судзьдзі ягоныя — ваўкі вечаровыя, якія не пакідаюць [нічога] да раніцы.
Прарокі ягоныя — прайдзісьветы, людзі здрадлівыя, сьвятары ягоныя зьняважылі сьвятыню, парушылі Закон.