ЕЗЭКІІЛЯ 10:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І слава ГОСПАДА паднялася з-над херувімаў да парогу сьвятыні, і сьвятыня напоўнілася воблакам, а панадворак быў поўны бляску славы ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паднялася слава Гасподняя з херувіма да парога Дома, і дом напоўніўся воблакам, і двор напоўніўся зьзяньнем славы Госпада. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І слава Госпада паднялася з-над херубінаў да парога святыні, і святыня напоўнілася воблакам, і панадворак напоўніўся бляскам хвалы Госпада. |
I ня мог Майсей увайсьці ў Намёт Спатканьня, бо ляжала на ім воблака, і слава ГОСПАДА напаўняла Сялібу.
У год сьмерці валадара Узіі бачыў я Госпада, Які сядзеў на пасадзе высокім і ўзьнесеным, а прыполы [шатаў] Ягоных напаўнялі сьвятыню.
Як зьяўленьне вясёлкі на воблаках у дзень дажджлівы, такі быў выгляд бляску таго наўкола. Ён [меў] выгляд, падобны да славы ГОСПАДА. І я ўбачыў яе, і ўпаў на аблічча маё, і пачуў голас, які прамаўляў.
І вось, слава Бога Ізраіля прыйшла па шляху з усходу, а голас Ягоны — быццам шум водаў вялікіх, і зямля сьвяцілася ад славы Ягонай.
І падняў мяне дух, і завёў на ўнутраны панадворак. І вось, слава ГОСПАДА напоўніла Дом.
І завёў мяне шляхам брамы паўночнай перад аблічча Дому [Божага], і я ўбачыў, і вось, слава ГОСПАДА напоўніла Дом ГОСПАДА, і я ўпаў на аблічча маё.
А слава Бога Ізраіля паднялася з-над херувімаў, на якіх знаходзілася, да парогу сьвятыні. Пасьля, паклікаўшы чалавека, апранутага ў ільняную шату, які меў прыладу пісарскую пры боку,
Большая будзе слава гэтага Дому апошняга, чым першага, кажа ГОСПАД Магуцьцяў; і на гэтым месцу Я дам супакой, кажа ГОСПАД Магуцьцяў”».
І сабраў Карах супраць іх усю грамаду каля ўваходу ў Намёт Спатканьня. І зьявілася ўсёй грамадзе слава ГОСПАДА.
І напоўнілася бажніца дымам ад славы Божае і ад моцы Ягонае, і ніхто ня мог увайсьці ў бажніцу, пакуль ня зьдзейсьніліся сем плягаў сямі анёлаў.