І пастановы, прысуды, Закон і прыказаньні, якія Ён напісаў вам, захоўвайце, каб выконваць іх у-ва ўсе дні, а багоў чужых ня бойцеся.
ДРУГІ ЗАКОН 5:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Словы гэтыя прамовіў ГОСПАД да ўсёй царквы вашай на гары, з сярэдзіны агню і хмары, і змроку голасам моцным, і нічога больш не гаварыў; і напісаў гэта на двух табліцах каменных, якія даў мне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Словы гэтыя сказаў Гасподзь усяму сходу вашаму на гары зь сярэдзіны агню, воблака і мораку громазычна, і больш не гаварыў, а напісаў іх на дзьвюх каменных табліцах, і даў іх мне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэтыя словы гаварыў Госпад да ўсіх вас на гары, з сярэдзіны агню і хмары і змроку моцным голасам, і нічога болей не дадаваў; і напісаў гэта на дзвюх табліцах каменных, якія перадаў мне. |
І пастановы, прысуды, Закон і прыказаньні, якія Ён напісаў вам, захоўвайце, каб выконваць іх у-ва ўсе дні, а багоў чужых ня бойцеся.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там, і Я дам табе табліцы каменныя, і закон, і прыказаньні, якія Я напісаў, каб навучыць іх».
I даў Бог Майсею, калі скончыў прамаўляць да яго на гары Сынай, дзьве табліцы сьведчаньня, табліцы каменныя, запісаныя пальцам Божым.
Ці які народ чуў голас Бога, Які прамаўляў з сярэдзіны агню, які ты чуў, і застаўся жывым?
Ён даў табе з неба чуць голас Свой, каб навучыць цябе; на зямлі Ён даў табе ўбачыць агонь Свой вялікі, і Ты чуў словы Ягоныя з сярэдзіны агню.
І вось, калі пачулі вы голас спасярод цемры і калі ўбачылі гару, якая гарэла агнём, падыйшлі да мяне ўсе галовы каленаў вашых і старшыні,
Бо не падыйшлі вы да гары, да якой [можна] дакрануцца і якая палае агнём, ані да віхуры, і цемры, і буры,