Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 31:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 I даў Бог Майсею, калі скончыў прамаўляць да яго на гары Сынай, дзьве табліцы сьведчаньня, табліцы каменныя, запісаныя пальцам Божым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 І калі перастаў гаварыць з Майсеем на гары Сінаі, даў яму дзьве скрыжалі адкрыцьця, скрыжалі каменныя, на якіх напісана было пальцам Божым.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 І па спыненні гэтае размовы на гары Сінай даў Госпад Майсею дзве каменныя табліцы сведчання, напісаныя пальцам Божым.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 31:18
17 Крыжаваныя спасылкі  

І вывеў [Егаяда] сына валадара, і ўсклаў на яго карону, і [даў Каўчэг] Сьведчаньня. І паставілі яны яго валадаром, і памазалі яго, і пляскалі ў далоні, і казалі: «Няхай жыве валадар!»


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там, і Я дам табе табліцы каменныя, і закон, і прыказаньні, якія Я напісаў, каб навучыць іх».


I ўвайшоў Майсей у сярэдзіну воблака, і ўзыйшоў на гару; і быў Майсей на гары сорак дзён і сорак начэй.


I сказалі варажбіты фараону: «Палец Божы гэта». Але сэрца фараона зацьвярдзела, і ён не паслухаў іх, як і гаварыў ГОСПАД.


Бо вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля дзён тых, кажа ГОСПАД. Я разьмяшчу Закон Мой у нутры іхнім, і ў сэрцы іхнім напішу яго, і буду для іх Богам, а яны будуць для Мяне народам.


А калі Я Духам Божым выганяю дэманаў, значыцца, дасягнула вас Валадарства Божае.


Калі ж Я пальцам Божым выганяю дэманаў, значыць дасягнула да вас Валадарства Божае.


Бо яўна [для ўсіх], што вы — ліст Хрыстовы, напісаны праз служэньне нашае не атрамантам, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.


І напісаў [Госпад] на табліцах падобна, як раней напісаў, Дзесяць Словаў, якія прамовіў ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню ў дзень супольнага сходу. І даў мне іх ГОСПАД.


Ён паведаміў вам запавет Свой, калі загадаў вам выконваць Дзесяць прыказаньняў, і напісаў іх на двух каменных табліцах.


Словы гэтыя прамовіў ГОСПАД да ўсёй царквы вашай на гары, з сярэдзіны агню і хмары, і змроку голасам моцным, і нічога больш не гаварыў; і напісаў гэта на двух табліцах каменных, якія даў мне.


які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, ітабліцы запавету,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы