ДРУГІ ЗАКОН 5:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Шэсьць дзён будзеш працаваць і будзеш рабіць усю работу тваю, Біблія (пераклад В. Сёмухі) шэсьць дзён працуй і рабі ўсякія працы твае, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шэсць дзён працуй і выконвай усе справы свае. |
Шэсьць дзён будзеш рабіць справы твае, а ў дзень сёмы супачынеш, каб спыніўся вол твой і асёл твой, і адпачыў сын служкі тваёй і прыхадзень.
Шэсьць дзён працуй, а ў сёмы дзень супачынь; і ў [часе] араньня, і ў [часе] жніва супачынь.
І таксама даў ім суботы Мае, каб былі знакам паміж Мною і імі, каб ведалі, што Я— ГОСПАД, Які асьвячае іх.
Шэсьць дзён будзеце працаваць, а сёмы дзень — супачынак супачынку, сход сьвяты, ня будзеце зусім працаваць, бо гэта супачынак ГОСПАДА ў-ва ўсіх сядзібах вашых.
А вярнуўшыся, падрыхтавалі духмянасьці і міра. І ў суботу супачывалі паводле прыказаньня.
а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць аніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і вол твой, і асёл твой, і ўся жывёла твая, і прыхадзень, які ў брамах тваіх, каб адпачыў слуга твой і служка твая, як і ты.