I сказаў Ізраіль Язэпу: «Вось, я паміраю. I Бог будзе з вамі, і верне вас у зямлю бацькоў вашых.
ДРУГІ ЗАКОН 31:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАД, Бог твой, Сам пяройдзе перад абліччам тваім. Ён зьнішчыць народы гэтыя перад абліччам тваім, і ты завалодаеш імі, і Егошуа пойдзе перад абліччам тваім, як прамовіў ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь, Бог твой, Сам пойдзе перад табою; Ён зьнішчыць народы гэтыя ад аблічча твайго, і ты авалодаеш імі; Ісус пойдзе перад табою, як казаў Гасподзь; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад, Бог твой, Сам пойдзе перад табою; Ён знішчыць гэтыя народы перад абліччам тваім, і ты завалодаеш імі, і Ешуа пойдзе перад табою, як сказаў Госпад. |
I сказаў Ізраіль Язэпу: «Вось, я паміраю. I Бог будзе з вамі, і верне вас у зямлю бацькоў вашых.
Яго, узяўшы, занесьлі бацькі нашыя з Егошуам у валоданьні паганаў, якіх Бог выгнаў ад аблічча бацькоў нашых, ажно да дзён Давіда,
ГОСПАД, Бог наш, Які ідзе перад намі, будзе ваяваць за нас, як зрабіў Ён у Эгіпце на вачах нашых,
І загадай Егошуа, і падбадзёр яго, і падтрымай яго, бо ён пяройдзе наперадзе народу гэтага і дасьць Ізраілю ў валоданьне тую зямлю, якую ты ўбачыш”.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, набліжаецца дзень сьмерці тваёй. Пакліч Егошуа і станьце ў Намёце Спатканьня, і Я дам яму загады». І пайшлі Майсей і Егошуа, і сталі ў Намёце Спатканьня.
І загадаў ГОСПАД Егошуа, сыну Нуна, і сказаў: «Будзь цьвёрды і мужны, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраіля ў зямлю, якую Я абяцаў ім, і Я буду з табою».
І зробіць ім ГОСПАД, як зрабіў Сыгону і Огу, валадарам Амарэйцаў, і зямлі іхняй, зьнішчыўшы іх.
І Егошуа, сын Нуна, на якога Майсей усклаў рукі свае, быў поўны духа мудрасьці. І слухалі яго сыны Ізраіля, і рабілі ўсё, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.
Калі ГОСПАД, Бог твой, увядзе цябе ў зямлю, у якую ідзеш, каб завалодаць ёю, Ён выганіць перад табой шматлікія народы, Хетаў і Гіргашэяў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, сем народаў, большых і дужэйшых за цябе.
Дык ведай, што сёньня ГОСПАД, Бог твой, пяройдзе перад абліччам тваім, як агонь палючы. Ён зьнішчыць іх і паваліць іх перад абліччам тваім, і ты хутка выганіш іх і зьнішчыш іх, як ГОСПАД прамовіў да цябе.
«Майсей, слуга Мой, памёр. Дык цяпер ты ўстань і перайдзі праз гэты вось Ярдан, ты і ўвесь народ гэты, у зямлю, якую Я даю сынам Ізраіля.
Як загадаў ГОСПАД Майсею, слузе Свайму, так загадаў Майсей Егошуа, і Егошуа ўсё выканаў; не прапусьціў аніводнага слова з таго, што загадаў ГОСПАД Майсею.
І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Сёньня Я пачну ўзвышаць цябе перад усім Ізраілем, каб ведалі яны, што як Я быў з Майсеем, так буду з табой.
У той дзень узьвялічыў ГОСПАД Егошуа перад усім Ізраілем, і сталі баяцца яго, як баяліся Майсея ў-ва ўсе дні жыцьця ягонага.