Можа, памацае мяне бацька мой, і я буду ў вачах ягоных як той, які ашуквае яго, і навяду на сябе праклён, а не дабраславеньне».
ДРУГІ ЗАКОН 27:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) “Пракляты той, хто падманвае сьляпога ў дарозе”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пракляты, хто сьляпога зьбівае з дарогі! І ўвесь народ скажа: амін. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Пракляты той, хто несправядліва судзіць чужынца, сірату і ўдаву”. І ўвесь народ скажа: “Амін”. |
Можа, памацае мяне бацька мой, і я буду ў вачах ягоных як той, які ашуквае яго, і навяду на сябе праклён, а не дабраславеньне».
Хто схіляе правых на шлях зла, сам уваліцца ў яму сваю, а беззаганныя атрымаюць у спадчыну добрае.
Вартаўнікі іхнія ўсе сьляпыя, нічога ня ведаюць. Усе яны — сабакі нямыя, якія ня могуць брахаць, дрэмлюць, вылежваюцца, любяць спаць.
Не праклінай глухога і перад сьляпым не кладзі перашкоды, але бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД!
Пакіньце іх; яны — сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы вядзе сьляпога, абодва ўваляцца ў яму».
“Пракляты той, хто перакручвае суд прыхадню, сіраце і ўдаве”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”.
Але маю супраць цябе крыху, бо маеш там тых, якія трымаюцца вучэньня Білеама, які навучыў Балака кінуць згаршэньне перад сынамі Ізраіля, каб яны елі ахвяры ідалам і жылі распусна.