Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 27:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Можа, памацае мяне бацька мой, і я буду ў вачах ягоных як той, які ашуквае яго, і навяду на сябе праклён, а не дабраславеньне».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 можа стацца, абмацае мяне бацька мой, і я буду ў вачах у яго ашуканец і навяду на сябе праклён, а не дабраславеньне.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Калі памацае мяне бацька і пазнае, баюся, каб не падумаў ён, што я захацеў ашукаць яго, і навяду на сябе праклён, а не дабраславенне».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 27:12
11 Крыжаваныя спасылкі  

I вырасьлі хлопчыкі, і быў Эзаў спрытным паляўнічым, чалавекам поля, а Якуб быў чалавекам рахманым, які жыў у намётах.


I сказаў ён: «Ці не таму названае імя ягонае Якуб, і вось, ашукаў мяне ўжо двойчы! Ён забраў першародзтва маё, і вось цяпер забраў дабраславеньне маё». I сказаў: «Няўжо ты не захаваў для мяне дабраславеньня?»


Калі адыйдзе гнеў на цябе ад брата твайго, і ён забудзецца, што ты ўчыніў яму, я пашлю і вазьму цябе адтуль. Дзеля чаго маю страціць абодвух [сыноў] у адзін дзень?»


і сказаў: «Пракляты Ханаан! Будзе ён слугою слугаў у братоў сваіх».


У Яго — моц і цьвярозы розум, Ён [ведае] падманутага і ашуканца.


Пракляты, хто выконвае справу ГОСПАДА нядбала! Пракляты, хто меч Ягоны стрымлівае ад крыві!


І пракляты ашуканец, які мае ў чарадзе самца і абяцае [яго], і ахвяруе Госпаду папсаванае; бо Я — Валадар вялікі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і імя Маё страшнае сярод народаў.


у славе і ганьбе, у ганьбаваньні і пахвале; нібы падманшчыкі, але праўдзівыя,


“Пракляты той, хто падманвае сьляпога ў дарозе”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”.


Высьцерагайцеся ад усякага роду зла.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы