Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць адным целам.
ДРУГІ ЗАКОН 24:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі чалавек нядаўна ўзяў жонку, няхай не ідзе ў войска і няхай не накладаецца на яго нейкі абавязак [грамадзкі], але няхай застаецца вольны ў доме сваім і няхай адзін год радуецца з жонкаю сваёй, якую ўзяў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі хто ўзяў жонку нядаўна, дык няхай ня йдзе на вайну, і нічога нельга ўскладаць на яго; няхай ён застанецца вольны ў доме сваім цэлы год і радуе жонку сваю, якую ўзяў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі які чалавек нядаўна ўзяў жонку, то хай не ідзе на вайну і хай не даручаецца яму абавязак грамадскі, але хай застанецца ён свабодны ў доме сваім, каб адзін год цешыцца з жонкаю сваёй. |
Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць адным целам.
Пражыві жыцьцё з жонкаю, якую кахаеш, у-ва ўсе дні марнага жыцьця твайго, якія дадзены табе пад сонцам на ўвесь час марнасьці тваёй, бо гэта частка твая ў жыцьці і ў-ва ўсёй цяжкай працы, якою працуеш пад сонцам.
Але кажу вам, браты: час ужо наблізіўся; таму тыя, што маюць жонак, павінны быць як ня маюць;
Хто заручыўся з жонкаю, але ня ўзяў яе за жонку, няхай ідзе і вяртаецца ў дом свой, каб не загінуў на вайне, і нехта іншы возьме яе”.
Нельга браць у заклад жорны ці камень млыновы, бо гэта [нібыта] браць душу ў заклад.