ДЗЕІ 25:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А першасьвятары і першыя з Юдэяў выступілі перад ім супраць Паўла і малілі яго, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады першасьвятар і самыя знакамітыя Юдэі зьявіліся да яго са скаргай на Паўла і перконвалі яго, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Там да яго звярнуліся першасвятар і значныя з юдэяў адносна Паўлы і прапаноўвалі яму, |
бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня.
А праз пяць дзён прыйшоў першасьвятар Ананія са старшынямі і нейкім рытарам Тэртулам, якія выступілі перад ваяводам супраць Паўла.
супраць якога, калі я быў у Ерусаліме, выступалі першасьвятары і старшыні юдэйскія, просячы прысуду на яго.
І прамовіў Фэст: «Валадару Агрыпа і ўсе прысутныя з намі мужы! Вы бачыце таго, адносна якога ўсё мноства Юдэйскае прасіла мяне і ў Ерусаліме, і тут, крычучы, што не належыцца яму больш жыць.
Сталася ж, што праз тры дні Павал склікаў першых з Юдэяў, і калі яны зыйшліся, сказаў да іх: «Мужы браты! Нічога не зрабіўшы супраць народу ці звычаяў бацькоўскіх, я выдадзены як вязень з Ерусаліму ў рукі Рымлянаў.
забараняюць нам прамаўляць да паганаў, каб тыя былі збаўленыя, і гэтак дапаўняюць грахі свае заўсёды; але дасягнуў да іх гнеў да канца.