ВЫХАД 7:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ідзі да фараона раніцаю. Вось, ён выйдзе да вады, а ты стань насупраць яго на беразе ракі; і кій, які перамяняўся ў зьмея, возьмеш у руку тваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ідзі да фараона заўтра, вось, ён выйдзе да вады, ты стань на дарозе ў яго, на беразе ракі, і посах, які ператвараецца ў зьмея, вазьмі ў руку тваю, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ідзі да яго зранку. Вось, ён выйдзе да вады; а ты ўстань перад ім на беразе ракі. І вазьмі ў руку сваю кій, які ператварыўся ў змяю, |
I зыйшла дачка фараона мыцца да ракі, а служкі ейныя хадзілі каля ракі. I яна ўбачыла кошык сярод чароту, і паслала служку сваю ўзяць яго.
I прыйшоў Майсей і Аарон да фараона, і ўчынілі так, як загадаў ГОСПАД. I кінуў Аарон кій свой перад фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаўся цмокам.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Закамянела сэрца фараона; ён адмаўляецца адпусьціць народ.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Устань раніцаю і стань перад фараонам. Вось, ён ідзе да вады, і ты скажы яму: “Гэтак кажа ГОСПАД: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне.
і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, фараон, валадар Эгіпту, цмок вялікі, які ляжыш сярод рэкаў сваіх і кажаш: “Для мяне рэкі мае, я іх зрабіў!”