Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 7:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 I прыйшоў Майсей і Аарон да фараона, і ўчынілі так, як загадаў ГОСПАД. I кінуў Аарон кій свой перад фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаўся цмокам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Майсей і Аарон прыйшлі да фараона і зрабілі так, як сказаў ім Гасподзь. І кінуў Аарон посах свой перад фараонам і перад рабамі ягонымі, і ён зрабіўся зьмеем.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Такім чынам, Майсей і Аарон, што прыйшлі да фараона, зрабілі, як загадаў Госпад; і Аарон кінуў перад фараонам і паслугачамі яго кій, які ператварыўся ў змяю.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 7:10
10 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў: «Кінь яго на зямлю». I ён кінуў яго на зямлю, і стаўся ён зьмеем, і ўцякаў Майсей ад яго.


Вось, Я даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў, і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам.


зьмеяў браць будуць, і калі што сьмяротнае вып’юць, не пашкодзіць ім, на нямоглых рукі ўскладуць, і яны будуць здаровыя».


Нават калі яны схаваюцца на вяршыні Кармэлю, і там адшукаю іх і вазьму іх. Нават калі схаваюцца перад вачыма Маімі на дне мора, і там загадаю зьмею, і ён укусіць іх.


«Калі скажа вам фараон, кажучы: “Дайце ваш цуд”, ты скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і кінь перад фараонам”; і ён станецца цмокам».


Ідзі да фараона раніцаю. Вось, ён выйдзе да вады, а ты стань насупраць яго на беразе ракі; і кій, які перамяняўся ў зьмея, возьмеш у руку тваю.


Ён паслаў знакі і цуды пасярод цябе, Эгіпце, над фараонам і ўсімі слугамі ягонымі.


I зрабілі [так] Майсей і Аарон; як загадаў ім ГОСПАД, так яны і ўчынілі.


І зрабілі Майсей і Аарон так, як загадаў ГОСПАД. I падняў ён кій, і ўдарыў па вадзе, якая ў рацэ, перад вачыма фараона і перад вачыма слугаў ягоных, і перамянілася ўся вада, якая ў рацэ, у кроў.


I пайшлі, і зрабілі сыны Ізраіля; як загадаў ГОСПАД Майсею і Аарону, так і зрабілі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы